.RU

Хуткадзéянне (speed) – адна з характарыстык кампутараў: вызначае колькасць элементарных аперацый, якія выконваюцца ў адзінку часу

Хуткадзéянне (speed) – адна з характарыстык кампутараў: вызначае колькасць элементарных аперацый, якія выконваюцца ў адзінку часу.


Хýткасць (частатá) выбаркі

(sampling rate) – частата, з якой вымяраецца фізічная зменная, напрыклад гук. Чым большая колькасць выбарак у адзінку часу, тым дакладней прадстаўляецца арыгінальны сігнал у лічбаваным выглядзе.

Хýткасць перадáчы звéстак

(date transfer rate) – сярэдняя колькасць бітаў, сімвалаў альбо блокаў, перададзеных у адзінку часу паміж дзвюмя адпаведнымі прыладамі сістэмы перадачы звестак. Гэта хуткасць выражаецца ў бітах, сімвалах альбо блоках у секунду, мінуту альбо гадзіну.

Хýткая клáвіша

(accelerator) – у дадатках: клавіша альбо камбінацыя клавішаў, якія націскае карыстальнік для выканання акрэсленай функцыі. Хуткія клавішы – выгадная альтэрнатыва мышы ў графічных дадатках.

“Хýткая” клáвіша

(fast key) клавіша, запраграмаваная такім чынам, каб здзейсніць хуткі, без праходу некалькіх меню, пераход да неабходных дзеянняў.

Хýткае сартавáнне

(quicksort) – разнавіднасць абменнага сартавання. У адпаведнасці з алгарытмам хуткага сартавання, прапанаванай Хоарам, упачатку вызначаюцца першы і апошні элементы масіву. Затым праводзіцца параўнанне значэнняў ключа сартавання для запісаў з абедзвюмя межамі пры пераменным руху ўверх і ўніз да той пары, пакуль аказваецца неабходнай перастаноўка элементаў. Пасля гэтага такая ж працэдура прымяняецца да двух атрыманых частак і так далей да ўтварэння частак, якія утрымліваюць усяго толькі па адным элеменце.

Хэш-адрасáцыя

(hash addressing) – спосаб вылічэння адраса запісу па яго ключы з выкарыстаннем функцыі расстаноўкі.

Хэш-пóшук

(hash search) – алгарытм пошуку элементаў спісу метадам хэшавання. Хэш-пошук дазваляе здзейсніць непасрэдны доступ да шуканага элемента.

Хэш-фýнкцыя

(hash function) – алгарытм фармавання зводкі паведамлення. Алгарытм вылічэння па зададзеным ключы да функцыі f (k), якая, у сваю чаргу, адпавядае пачатковай кропцы хэш-пошуку па ключы к.

Хэшавáнне

(hashing) – у сістэмах кіравання базамі звестак: метад індэксавання, згодна з якім значэнне ключа (ідэнтыфікатара запісу) падвяргаецца лікавым маніпуляцыям у мэтах непасрэднага вылічэння месцазнаходжання адпаведнага запісу ў файле альбо зыходнай кропцы для пошуку гэтага запісу. Канкрэтныя маніпуляцыі значэння ключа вызначаюцца так званай хэш-функцыяй.
Ц

Цéла цыкла

(loop body) – паслядоўнасць аператараў (камандаў), выконвальных у цыкле кожны раз пры яго паўтарэнні.

Цёплы старт

(warm start) – перазапуск кампутара без страты звестак.

Цóтнасць

(parity) – метад праверкі байтаў, які можа быць здзейснены ў выпадку, калі няправільны толькі адзін біт. Пры перадачы знакаў у кодзе ASCII ужываюцца толькі сем інфармацыйных бітаў, а восьмы разрад байта прызначаны для “біта цотнасці” і ўстанаўліваецца ў 1, калі сума інфармацыйных бітаў у байце цотная (альбо няцотная – у залежнасці ад выбранай схемы). На прыймным канцы зноў здзяйсняецца падсумоўванне з вызначэннем цотнасці атрыманага ліку і адпаведнасці яго біту, устаноўленаму ў разрадзе цотнасці. Падсумоўваецца колькасць адзінак у байце, і старэйшы вартасны разрад устанаўліваецца такім чынам, каб у суме восем разрадаў складалі цотны альбо няцотны лік у адпаведнасі з тым, якая схема выкарыстоўваецца. Пры атрыманні байта здзяйсняецца паўторнае падсумаванне і параўнанне сум, і калі вынік параўнання нездавальняльны, пасылаецца паведамленне пра памылку.

Цыкл

(loop) – набор камандаў, якія могуць паўторна выконвацца да той пары, пакуль будзе дзейнічаць вызначаная ўмова. Частка праграмы, якая здзяйсняецца больш чым адзін раз за час выканання праграмы. Звычайна цыкл утрымлівае тэст, які вызначае, выконваецца ўмова выхаду з цыклу ці не. Калі цыкл не ўтрымлівае тэст, то ён называецца бясконцым.

Цыкл аперáцыі

(action cycle) – поўны набор дзеянняў працэсара для выканання адной каманды, пачынаючы з чытання каманды і ўключаючы чытанне звестак альбо іх запіс.

Цыкл зварóту да пáмяці

(memory cycle) – паслядоўнасць аперацый, якія ажыццяўляюцца для аднаразовага звароту да памяці з мэтай запісвання альбо счытвання звестак.

Цыкл з умóвай заканчэння

(repeat-until loop) – цыкл з загадзя вядомым лікам крокаў (паўтарэнняў).

Цыкл камáнды

(instruction cycle) – працэс выканання працэсарам наступных аперацый: здабывае з памяці каманду, дэкадуе і выконвае яе. Цыкл каманды складаецца з двух частак: часу выбірання каманды (здабывання з памяці) і часу выканання (транслявання і выканання); вымяраецца лікам тактаў (імпульсаў сістэмнага гадзінніка кампутара), за які працякае ўся аперацыя.

Цыкл распрацóўкі

(design cycle) – сукупнасць усіх этапаў распрацоўкі і выпуску новага праграмнага прадукту альбо прылады, уключна ўкладанне спецыфікацыі, выраб прататыпаў, тэставанне, наладку і дакументаванне.

Цыкл рэгенерáцыі

(refresh cycle) – для паўправадніковай дынамічнай аператыўнай памяці: працэс, калі кантрóлер аператыўнай памяці забяспечвае падачу беспарапынных электрычных імпульсаў на мікрасхемы для рэгенерацыі электрычных зарадаў у ячэйках памяці, якія прадстаўляюць двайковыя адзінкі. Без рэгенерацыі аператыўная памяць такога тыпу не захоўвае запісаную ў ёй інфармацыю, як пры выключэнні кампутара альбо пры збою сілкавання.

Цыкл уклáдзены

(internal cycle) – цыклічная частка алгарытму альбо праграмы, якая ўключана ў цела іншага цыклу.

Цыкл цэнтрáльнага працэсара

(CPU cycle) – просты цыкл выбаркі і выканання адной машыннай каманды.

Цыклічнае кóльца альбо спіс

(circular list альбо ring) – файл без вызначанага пачатку і канца, у якім кожны элемент утрымлівае паказальнік на пачатак наступнага элемента; пры гэтым “апошні” элемент паказвае на “першы”, так што да спісу можна звяртацца з любога з элементаў.

Цыклічны зрух

(circular buffer) – цыклічны зрух у рэгістры ўяўляе сабой перамяшчэнне ўсіх бітаў на адзін разрад, але пры гэтым канцы рэгістра злучаны такім чынам, што біты могуць быць перададзены з малодшага значнага разрада ў старэйшы, і наадварот. Існуюць розныя формы зруху, з іх галоўныя – управа і ўлева. Аперацыя зруху не прыводзіць да страты інфармацыі.

Цыкл вóнкавы

(external cycle) – цыкл, у цела якога ўключаны іншы цыкл або некалькі цыклаў.

Цыкл жыццёвы

(life cycle) – перыяд існавання праграмнага прадукта ад пачатку яго праектавання да знішчэння.

Цыкл уклáдзены

(internal cycle) – цыклавы ўчастак алгарытму альбо праграмы, які змяшчаецца ў целе іншага цыкла.

Цыліндр

(cylinder) – сукупнасць дарожак розных паверхняў дыскавага пакета з аднолькавымі нумарамі, якія знаходзяцца на розных паверхнях дыскаў у накапляльніку дыскаў. Пераход ад адной дарожкі да другой у адным цыліндры не патрабуе перамяшчэння галовак. Няхай у цвёрдага дыска ёсць чатыры пласціны, і на кожнай з іх ёсць 600 дарожак. На цвёрдым дыску будзе 600 цыліндраў, а кожны цыліндр складаецца з 8 дарожак (4 х 2 = 8, дарожкі на пласціну наносяцца з абаіх старон).

Цвёрдацялéсны

(solid-state) – кампанент электроннай схемы, ўласцівасці якой залежаць ад электрычных і магнітных характарыстык цвёрдага матэрыялу (не газ і не вакуум), на аснове якога ён выраблены (інтэгральныя схемы, транзістары).

Цвёрдая кóпія

(hard copy) – раздрукаваны дакумент на паперы, картоне, празрыстай плёнцы і іншых матэрыяльных носьбітах.

Цэлае

(integer) – лік без дробаў; лік з адной альбо больш лічбаў са знакам альбо без яго. У мовах праграмавання прадугледжана прымяненне цэлых лікаў у абмежаваным дыяпазоне.

Цэлы лік

(whole (integer) number) – лік без дробнай кампаненты.

Цэласнасць

(integrity) – надзейнасць, паўната і дакладнасць звестак, якія захоўваюцца і апрацоўваюцца кампутарам. Стан звестак, калі яны захоўваюць свой інфармацыйны змест і адназначнасць інтэрпрэтацыі ва ўмовах выпадковых уздзеянняў.

Цэльнасць звéстак

(data integrity) – правільнасць звестак і іх адпаведнасць чаканым значэнням і парушэнню ўзгодненнасці пры іх захоўванні і перадачы.

Цэнтралізавáная апрацóўка

(centralized processing) – цэнтралізацыя вылічальнай апрацоўкі інфармацыі ў адным месцы. Аднапрацэсарныя кампутарныя сістэмы з’яўляюцца сістэмамі цэнтралізаванай апрацоўкі.

Цэнтр кіравáння вылічáльнай сéткай

(network control center) – дыспетчарскі пункт вылічальнай сеткі, які ажыццяўляе кіраванне яе работай.

Цэнтралізавáны вýзел

(central office) – камутацыйны цэнтр у сістэмах перадачы звестак, дзе адбываецца стыкоўка ліній сувязі розных карыстальнікаў.

Цэнтралізавáны дóступ да звéстак

(central data access) – доступ да звестак сеткі, калі адзін кампутар здзяйсняе кантроль над дзеяннямі са звесткамі.

Цэнтр камутáцыі паведамлéнняў

(message switching center) – комплекс вылічальных сродкаў для прыёму, захавання, сартавання і распаўсюду паведамленняў.

Цэнтрáльны працэсар

(central processor, central processing unit) – працэсар вылічальнай сістэмы, які выконвае асноўныя аперацыі па апрацоўцы інфармацыі і кіруе работай іншых (дапаможных) працэсараў. Функцыянальная прылада, у склад якой уваходзіць як мінімум адзін працэсар і некалькі аператыўных запамінальных прыладаў.

Цэнтрóўка

(centring) – размяшчэнне слова альбо фразы па цэнтры старонкі.

Цюрынг

,

Алан

(1912-1954) – матэматык, распрацаваў тэарэтычную мадэль лічбавай вылічальнай машыны, таксама ў 1937 г. даказаў, што любая задача, якая мае лагічнае рашэнне, можа быць разбіта на шэраг простых паслядоўных аперацый. Гэтая ідэя лягла ў аснову распрацоўкі кампутараў.
Ч

Чóрная скрынка

” (black box) – уяўная прылада, аб якой мы разважаем толькі па наборах уваходных і выходных сігналаў, а прылада самога пераўтварэння сігналаў не вызначана. Гэта паняцце выкарыстоўваецца для аналізу сістэмы ў цэлым без канкрэтнай яе рэалізацыі.

Чáрга

(queue) – паслядоўнасць элементаў, утвораная ў парадку іх паступлення. Кожны новы элемент размяшчаецца ў канец чаргі. Элементы са структуры звестак могуць выдаляцца толькі ў тым жа парадку, у якім яны былі ўведзены, гэта значыць згодна ўмове: “першым прыйшоў – першым выйшаў”. Дзве асноўныя аперацыі пастаноўкі ў чаргу: дабаўленне новага элемента ў чаргу і выдаленне старога элемента.

Час адкáзу

(response time) – час, які неабходны сістэме для рэакцыі на ўздзеянне; час паміж канцом запыту ў вылічальнай сістэме і пачаткам адказу. Гэты тэрмін адносіцца да сістэм, якія здзяйсняюць механічныя дзеянні. Для электронных сістэмаў гэты час вельмі хуткі.

Час выбаркі звéстак

(access time) – інтэрвал часу паміж пачаткам аперацыі счытвання і выдачай счытаных звестак з запамінальнай прылады. Прамежак часу паміж падачай карыстальнікам запыту на пошук інфармацыі і атрыманнем неабходных звестак.

Час выканáння

(execution time) – час патрэбны мікрапрацэсару для дэкадавання і выканання каманды пасля яе выбаркі з памяці (завяршэнне мікрапрацэсарам усіх камандаў альбо для завяршэння работы праграмы). Час выканання складае другую частку каманднага цыклу (першая частка – час выбаркі).

Час выканáння машыннай камáнды

(instruction time (I-time) – лік тактаў (імпульсаў сістэмнага гадзінніка кампутара), які патрэбны мікрапрацэсару, каб здабыць каманду з памяці. Час выканання машыннай каманды – першая палова цыкла каманды, другая палова – час выканання цыклу (трансляцыя і выкананне).

Час дóступу да пáмяці

(memory access time) – час, патрэбны для ўстаноўкі адрасу на шыне адрасу і счытванне звестак з шыны звестак; звычайна складае 100 нс альбо менш.

Час дóступу:

1. (Access time) – час, патрэбны для знаходжання звестак. Для атрымання доступу да байта памяці абсалютны адрас павінны быць устаноўлены на адраснай шыне. Толькі аперацыя перадачы адрасу ў працэсар займае сем крокаў перасылкі звестак. Час ад пачатку выканання каманды да атрымання доступу да байта называецца часам доступу. Час доступу з’яўляецца адной з характарыстык сістэмаў з дыскавымі накапляльнікамі: прамежак паміж запытам і атрыманнем інфармацыі. Для гнуткіх дыскаў час доступу ўключае прамежак патрэбны для набору хуткасці, неабходнай для аперацый з імі. 2. (Availability) – частка часу, калі канкрэтны карыстальнік можа працаваць з вылічальнай сістэмай. Сістэмы, якія адначасова абслугоўваюць некалькі карыстальнікаў, павінны пераадольваць праблему абмежавання часу доступу для кожнага карыстальніка. Апошні вымушаны альбо чакаць сваёй чаргі запуску праграмы, альбо дóўгага чакання выканання праграмы.

Час зáпісу

(write time) – часовы інтэрвал паміж пачаткам выканання цэнтральным працэсарам (CPU) альбо мікрапрацэсарам каманды па запісе і запамінанні звестак у памяці; звычайна займае каля 100 нс для персанальных кампутараў і прыблізна 1 нс для вялікіх ЭВМ.

Час захóўвання звéстак

(storage time) – інтэрвал часу, на працягу якога запамінальная прылада ў зададзеным рэжыме захоўвае звесткі без рэгенерацыі.

Час крóку

(step-rate time) – час, неабходны для перамяшчэння рычага доступу дыскавода з адной дарожкі на наступную. Тэрмін узнік у сувязі з выкарыстаннем крокавага рухавіка. Крокавы рухавік – механічная прылада, якая паварачваецца на фіксаваную велічыню пры прыйме электрычнага імпульсу.

Час перасылкі, час перадáчы

(transfer time) – інтэрвал часу ад пачатку перадачы звестак да іх поўнага завяршэння.

Час пóшуку

(seek time) – 1. Час неабходны для пошуку вызначаных звестак. 2. Час, калі галоўка дыскавода знайшла патрэбную дарожку пры аперацыях чытання-запісу.

Час прастóю

: 1. (Idle time) – час, на працягу якога кампутар уключаны, але практычна не выкарыстоўваецца. 2. (Down time) – час, калі кампутар не выконвае работу ў сувязі з яго рамонтам альбо абслугоўваннем. Кампутары маюць амаль нулявы час прастоя за ўвесь час сваёй эксплуатацыі. У выпадку няспраўнасці якой-небудзь часткі, яна можа быць хутка заменена.

Час разгóну

(acceleration time) – час патрэбны дзеля таго, каб флопі-дыск дасягнуў хуткасці вярчэння, неабходнай для яго выкарыстання.

Час стабілізáцыі

(settling time) – час, неабходны для ўстаноўкі галоўкі чытання-запісу дыскавода ва ўстойлівае становішча на новым месцы пасля яе перамяшчэння да патрэбнага абсягу дыска.

Час тармажэння

(deceleration time) – час прыцішвання руху рычага доступу (access arm) дыскавода да поўнага яго прыпынення. Рычагі доступу маюць канкрэтную вагу, і чым хутчэй яны рухаюцца, тым большым кінетычным імпульсам яны валодаюць; таму яны не могуць імгненна спыніцца.

Час цыкла

(cycle time) – час, які неабходны для выканання поўнага цыкла дзеянняў.

Час чакáння

(latency) – час, на які кампутар прыпыняе выкананне праграмы, напрыклад для счытвання звестак з дыска альбо іншага носьбіта.

Часóвы цыкл

(timing loop) – праграмны цыкл для дзеяння на працягу зададзенага прамежку часу, выкарыстоўваецца для падліку секундаў альбо арганізацыі часовай затрымкі.

Часóвы, рабóчы файл

(temporary file) – файл, які ствараецца аперацыйнай сістэмай альбо якой-небудзь іншай праграмай у памяці альбо на дыску; прыменяецца ў часе сеанса работы, а затым знішчаецца. Утрымлівае прамежкавыя звесткі, якія патрэбны праграме.

Частатá

(frequency) – колькасць хістанняў у секунду; велічыня, якая паказвае, як часта адбываецца нейкае перыядычная падзея. Звычайна вымяраецца ў Герцах; 1 Гц – гэта 1 цыкл за секунду.

Частатá адлюстравáння, паўтóн

(screen frequency, halftone) – тэхналогія ўзнаўлення ілюстрацый у выглядзе дробненькіх, раўнамерна размеркаваных плямак пераменнага дыяметра, якія пры друку зліваюцца адна з адной і ўтвараюць тыя ці іншыя адценні шэрага колеру.

Частатá адмóў

(failure rate) – колькасць адказаў канкрэтнага тыпу, якія мелі месца на нейкай прыладзе на працягу адпаведнага перыяду часу; характарыстыка надзейнасці прылады.

Частатá кáдраў

(frame rate) – 1. У анімацыі колькасць абнаўленняў адлюстраванняў ў секунду. Плаўны рух у анімацыі забяспечваецца, калі частата перавышае 14 кадраў ў секунду. 2. Хуткасць, з якой поўнаэкранныя адлюстраванні перадаюцца на манітор растравага сканэравання і паяўляюцца на ім.

Частатá памылак

(error rate) – у сістэмах сувязі: колькасць некарэктна перададзеных бітаў (звычайна на кожныя 100 000 біт).

Чáстка аперацыйная

(operation part) – частка каманды, якая змяшчае код аперацыі.

Часткóва апрацавáныя звéсткі

(semi processed data) – звесткі, якія ўведзены ў кампутар і толькі часткова апрацаваны, напрыклад выканана нейкае сартаванне.

Частóтная характарыстыка

(frequency response) – дыяпазон частот, які аўдыёпрылада можа ўспрымаць без пагаршэння прадукцыйнасці.

Чат

(chat) – месца зносінаў. Любы жадаючы можа “зайсці” у адзін з пакояў чата (па інтарэсам) і зносіцца з усімі, хто ўжо “увайшоў” у памяшканне.

Чóрна-бéлая шкалá

(gray scale) – паслядоўнасць адценняў шэрага колеру ў дыяпазоне ад чорнага да белага. Шкала яркасці прымяняецца ў кампутарнай графіцы для ўнясення дэталізацыі ў графічныя адлюстраванні.

Чóрна-бéлы манітóр

(black-and-white) – гл. манахромны манітор.

Чужы дыск

(alien disk) – флопі-дыск, фармат якога належыць іншаму тыпу кампутараў; ім карыстацца нельга.

Чып

(chip) – інтэгральная мікрасхема ў асобным корпусе; крышталь разам з нанесенай на яго інтэгральнай схемай. Інтэгральная схема складаецца з множства (мільёнаў) транзістараў.

Чытáнне

(read) – атрыманне інфармацыі з крыніцы; працэс выбрання звестак з вонкавай памяці (дыска) і запісь іх ў асноўную памяць альбо капіяванне з экрана.
Ш

Шаблóн

1.

(boilerplate) – тэкст, прызначаны для паўторнага ўжывання, яго можна ўстаўляць у мноства розных дакументаў альбо праграм. Шаблон – стандартная канструкцыя, якую можна напісаць адзін раз, захаваць на дыску, а затым злучаць з любымі дакументамі даслоўна альбо з мінімальнымі праўкамі. 2. (template) – трафарэт альбо стандартная форма дакумента, якая можа быць выкарыстана для зменаў некаторых дэталяў, і выкарыстоўваецца як узор для стварэння новых дакументаў. У створаны дакумент карыстальнік можа ўносіць карэктывы.

Шаблóн лічбавы

(numeric picture) – шаблон для апісання лічбавых звестак.

Шаблóнная старóнка

(master page) – метад забеспячэння адзінага фармату тэкстаў у выдавецкіх сістэмах.

Шаравы маніпулятар

, “

трэкбóл

” (trackball) – папулярная каардынатна-указальная прылада. Мае шарык, які апіраецца на два ролікі, якія пераўтвараюць рух шарыка ў вертыкальнае і гарызантальнае перамяшчэнне паказальніка на экране. Мае адну ці дзве кнопкі. У шаравым маніпулятары корпус нерухомы, а шарык верцяць рукой.

Шасі

(chassis) – металічная канструкцыя, на якую ўстанаўліваюцца розныя электронныя кампаненты прылады, напрыклад блокі ахалоджвання, крыніцы сілкавання і інш.

Шаснадцаткóвае пераўтварэнне

(hexadecimal conversion) – перавод ліку з шаснадцатковай сістэмы злічэння ў якую-небудзь іншую, і наадварот.

Шаснадцаткóвая сістэма злічэння

(hexadecimal альбо hex) – пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 16, у якую ўваходзяць лічбавыя сімвалы 0,1,2,3,4,5,6,7,8,9, A, B, C, D, E, F. Актыўна ўжываецца для кадавання ў машынных кодах і на мове Асэмблера.

Шлéйфавае падключэнне

(daisy chain) – паслядоўнае злучэнне групы прыладаў. Шлейфавае падключэнне прыладаў да мікракампутара выконваецца так: першая прылада падключаецца да кампутара, другая падключаецца да першай і г.д. Сігналы перадаюцца па ланцузе – ад адной прылады да наступнай. Для ўсталявання парадку і каб пазбегнуць канфліктных запытаў на выкарыстанне канала (шыны), да якога ўсе прылады ў рэшце рэшт падключаны, кожнай прыладзе назначаецца свой прыярытэт. Магчымы і іншы варыянт, калі кожная прылада “праслухоўвае” канал і пачынае перадачу толькі пасля таго, як лінія стане свабоднай.

Шлюз

(gateway) – прылада для злучэння рознатыпóвых сетак, якія працуюць па розных пратаколах сувязі ў мэтах забеспячэння перадачы інфармацыі з адной сеткі ў другую. Шлюз не толькі здзяйсняе перадачу, але і пераўтварае звесткі ў фармат, сумяшчальны з пратаколамі сеткі назначэння. Шлюз – гэта комплекс тэхнічных і праграмных сродкаў для інфармацыйнага ўзаемадзеяння сетак з праграмна-несумяшчальнымі кампутарамі.

Шлях дóступу

(access path) – маршрут пошуку патрэбнага файла аперацыйнай сістэмай. Поўны шлях доступу пачынаецца з абазначэння дыскавода, за якім ідзе ланцужок імёнаў каталогаў (папак) і падкаталогаў і завяршаецца імем файла.

Шматпрацэсарная сістэма

(multiprocessor system) – вылічальная сістэма, якая мае два альбо больш узаемазвязаных працэсары, якія выкарыстоўваюць агульную памяць і абслугоўваюцца адзінай шматпрацэсарнай аперацыйнай сістэмай. Каманды па шыне могуць быць успрыняты больш чым адным мікрапрацэсарам.

Шрыфт

(font альбо fount) – набор сімвалаў аднаго стылю (напрыклад Times New Roman), абрысу (курсіў), таўшчыні (напрыклад тлусты) і памеру. Шрыфт – гэта мноства ўсіх сімвалаў вызначанага памеру, стылю і таўшчыні, якія маюць гэты дызайн.

Штрыхавы код

(bar code) – спецыяльны код ідэнтыфікацыі лічбаў ў выглядзе групы вертыкальных ліній рознай шырыні, які наносіцца на тавары альбо іх упакоўцы. Ужываецца для ўказання кошту і віду тавару ў крамах і супермаркетах.

Штýчны інтэлéкт

(artificial intelligence, AI) – навуковая праблема стварэння сістэмы, якая павінна замяніць інтэлект чалавека альбо дапамагаць яму развязваць некаторыя прафесійныя задачы. Уласцівасці сістэмы штучнага інтэлекту: наяўнасць унутранай мадэлі прадметнай вобласці; магчымасць папаўнення ведаў у базе ведаў сістэмы; магчымасць навучання сістэмы; здольнасць да высноваў, рашэнняў – гэта значыць “думанню”.

Штэпсельны раздым

(plug) – раз’ём, які мае шпені і можа быць устаўлены ў гнездавы разьём.

Шум

(noise) – у шырокім сэнсе: любое ўмяшальніцтва ў нармальную работу прылады.

Шчыльнасць зáпісу

(bit density) – аб‘ём інфармацыі на адной адзінцы даўжыні альбо плошчы носьбіта звестак, альбо на адзінку часу ў лініі перадачы звестак.

Шчыльнасць сімвалаў

(character density) – гл. шчыльнасць запісу.

Шчыльнасць упакóўкі

(packing density) – колькасць запамінальных элементаў на адзінку даўжыні альбо плошчы памяці.

Шчыльны індэкс

(dense index) – індэкс доступу, у якім, як у табліцы, захоўваюцца звесткі аб месцазнаходжанні порцыі звестак для кожнага дапушчальнага значэння ключа пошуку.

Шына

(bus альбо highway) – сістэмная магістраль перадачы звестак, якія здзяйсняюць узаемадзеянне з мікрапрацэсарам і аператыўнай памяццю. Шына – група ліній перадачы звестак у кампутары, якія аб’яднаны агульнай функцыянальнай прыкметай, напрыклад шына звестак, шына адрасоў, шына кіравання, шына электрасілкавання.

Шына звéстак

(data bus) – частка сістэмнай шыны ў персанальным кампутары для перадачы аперандаў і вынікаў выканання аперацый мікрапрацэсару і ад мікрапрацэсара. У адрозненне ад шыны адраса, шына звестак з’яўляецца двунакіраванай.

Шына áдраса

(address bus) – частка шыны, якая вылучана для перадачы адраса памяці ці порта ўводу-вываду.

Шына ўвóда-вываду

(input-output bus) – унутраняя прылада кампутара для перадачы інфармацыі паміж мікрапрацэсарам і рознымі прыладамі ўводу і вываду.

Шынная сéтка

(bus network) – тапалогія (канфігурацыя) лакальнай сеткі, у якой усе кампутары падключаны да асноўнай лініі сувязі (шыны). Кожны кампутар сочыць за работай лініі. Паведамленні рэгіструюцца ўсімі кампутарамі, але прымаюцца толькі тым (альбо тымі) з іх, каму яны адрасаваны. Няспраўны кампутар не парушае агульны рытм работы.

Шырокамаштáбная, рэгіянáльная вылічáльная сéтка

(wide area network, WAN) – камунікацыйная сетка, якая злучае геаграфічныя рэгіёны.

Шырокавяшчáльная сéтка

(broadcast network) – сетка, у якой адзін карыстальнік можа перадаць пакет звестак, а другі карыстальнік можа гэтую інфармацыю атрымаць і ўжываць. Кожны пакет мае код адрасу і недаступны для пабочных карыстальнікаў.

Шырокавяшчáнне

(broadcast) – перадача інфармацыі больш чым па адным адрасе. Паведамленне, якое рассылаецца па ўсіх станцыях сістэмы сувязі і сетках.

Шырыня паласы прапускáння

(bandwidth) – у сістэмах сувязі: рознасць паміж верхняй і ніжняй частотнымі межамі дадзенага дыяпазону.

Шырыня радкá

(line width) – працягласць радка ад левага да правага поля паперы альбо зкрана.

Шыфравáнне, кадавáнне

(encryption) – пераўтварэнне інфармацыі (тэксту і іншых звестак) у коды, каб забяспечыць немагчымасць яе прачытання пабочнымі асобамі. Конфідэнцыяльная інфармацыя, якая перадаецца па тэлефоннай лініі, павінна быць зашыфравана.
Э

Эквівалéнтнасць

(equivalence) – лагічная аперацыя, вынік якой праўдзівы, калі абодва аперанды супадаюць па значэнні (абодва “праўда” ці абодва “няпраўда”) і непраўдзівы у астатніх выпадках.

Экзэмпляр зáпісу

(set occurrence) – змесціва аднаго запісу файла.

Экрáн

1. (screen) – пярэдняя частка дысплея, на паверхні якога рознымі фізічнымі спосабамі адлюстроўваецца сімвальная і графічная інфармацыя. 2. (shield) – металічная паверхня для абароны ад пабочных магнітных і электрычных уплываў альбо для прадухілення ўздзеяння выхадных сігналаў на іншыя прылады.

Экрáн дысплéя

(display screen) – частка дысплея, на якой дэманструюцца адлюстраванні.

Эксабáйт

(exabyte) – 260 байтаў (1,152,921,504,606,846,976). 1 эксабайт = 1024 петабайтам .

Экспанéнтны фармáт

(scientific notation) – фармат уводу альбо вываду рэчаісных лікаў у выглядзе мантысы (дзесятковы дроб) і парадку (ступеня), напрыклад лік 567 000 запісываецца як 5, 67Е5, што азначае 5,67 памножанае на 10 у 5 ступені.

Экспаненцыйнае прадстаўлéнне

(E notation) – гл. нефіксаваная кропка.

Экспартавáць

(export) – перадаваць інфармацыю з адной сістэмы альбо праграмы ў другую; выконваць дзеянні, супрацьлеглыя імпартаванню.

Экспéрт

(expert) – спецыяліст у пэўнай галіне ведаў і прафесійным вопытам, які мае магчымасць даць карыстальніку кваліфікаваную кансультацыю.

Экспéртная сістэма

(expert system) – разнастайнасць штучнага інтэлекту, здольнага на грунце вопыту, які захоўваецца ў базе ведаў, і ведаў экспертаў-спецыялістаў разважаць і даваць рэкамендацыі для прыняцця рашэнняў у зададзенай прадметнай галіне. У склад экспертнай сістэмы ўваходзяць інтэрфэйсы, база ведаў, сістэма кіравання базай ведаў, сістэма пошуку рашэнняў і сістэма тлумачэнняў прапанаванага рашэння. Экспертныя сістэмы дазваляюць не спецыялісту сфармаваць свой пункт гледжання па пытаннях з гэтай галіны.

Эксперымéнт вылічáльны

(computational experiment) – сучасная тэхналогія тэарэтычных даследаванняў, заснаваных на эксперыментаванні з мадэллю пры дапамозе кампутараў.

Экстрапаляцыя

(extrapolation) – велічыня, якая вызначаецца шляхам працягу лініі, праведзенай праз шэраг значэнняў на графіку, альбо знойдзеная шляхам вызначэння прапарцыянальных адносінаў.

Экстэнт

(extent) – непарыўны абсяг памяці на дыску альбо іншай прыладзе прамога доступу, які рэзервуе АС для канкрэтнага файла альбо праграмы.

Экстэнт фáйла

(file extent) – гл. зкстэнт.

Эластычнае злучэнне

(elastic banding альбо rubber banding) – у кампутарнай графіцы: плаўнае змяненне формы аб’екта, які створаны са звязаных адрэзкаў шляхам “захопу” кропкі на ўтварáльнай яго лініі, і перацягванне яе ў новае палажэнне. На экране адзначаецца якая-небудзь кропка, і калі будзе выбрана новая кропка, то паміж імі аўтаматычна праводзіцца лінія. Пры перамяшчэнні другой кропкі за ёй перамяшчаецца лінія – ствараецца ўражанне, што лінія можа расцягвацца падобна эластычнай нітцы.

Электрамагнітны спектр

(electromagnetic spectrum) – поўны набор частотаў выпраменьвальных сігналаў – ад даўжыні радыёхваляў да рэнтгенаўскіх промняў.

Электрамагнітнае выпрамéньванне

(electromagnetic radiation) – хвалі электрычнага і магнітнага палёў, якія здзяйсняюць перанос энергіі на адлегласць.

Электрамагнітныя перашкóды

(electromagnetic interference) – наяўнасць непажаданага электрамагнітнага выпраменьвання, якое можа прывесці да пашкоджання звестак.

Электрастатычная пáмяць

(electrostatic storage) – памяць, у якой носьбітамі інфармацыі з’яўляюцца назапашаныя зарады статычнай электрычнасці на паверхні дыэлектрыка.

Электрóд

(electrode) – правóдная паверхня альбо слой, які прапускае альбо збірае электроны.

Электрóніка

(electronics) – галіна фізікі і тэхналогія, якія даследуюць электроны і электронныя прылады, у якіх здзяйсняецца рух электронаў.

Электрóнная мýзыка

(electronic music) – музыка, якая створана з дапамогай кампутара і электронных прыладаў.

Электрóнная пóшта

(electronic mail) – служба Інтэрнэту для абмену лістамі з любым абанентам сеткі Інтэрнэт. Электронная паштовая скрыня ўяўляе сабой частку памяці запамінальнай прылады, дзе захоўваецца паведамленне, якое перадаецца па запыце карыстальніка па лініі сувязі.

Электрóнная публікáцыя

(electronic publishing) – распаўсюджанне інфармацыі з дапамогай электронных носьбітаў, такіх як дыскі і CD-ROM, альбо праз службу тэлекамунікацый, Інтэрнэт.

Электрóнная табліца

(spreadsheet) – двумерны альбо n-мерны масіў звестак, размешчаны на машынных носьбітах інфармацыі. Папулярнымі ЭТ з’яўляецца MS Excel, Quattro Pro, Lotus 1 – 2 – 3.

Электрычная плáта

(circuit card) – здымная плата з ізаляцыйнага матэрыялу, на якой размешчаны кампаненты электроннай схемы. Лёгка ўстаўляюцца ў кампутар і дастаюцца з яго.

Электрычная схéма, лінія, кáнал

(circuit) – з тэхнічнага пункту гледжання: гэта любая схема, па якой можа праходзіць электрычны ток. Камбінацыя ўзаемазвязаных электрычных кампанентаў, аб’яднаных для выканання канкрэтнай задачы.

Элéмент

(element) – складовая частка зменнай; любы аб’ект, які можа быць апісаны як аўтаномны кампанент нейкага набору звестак. Непадзельная адзінка мноства.

Элемéнт звестак

(data element, data item) – элементарная паймянованая адзінка інфармацыі (напрыклад поле), утрымлівае атрыбуты свайго апісання (памер, тып).

Элемéнт масіву

(array element) – значэнне звестак, якія ўваходзяць у склад масіву як структурная адзінка. Складовая частка масіву, акрэсленая імем і індэксамі; зменная з індэксамі.

Эмулятар

(emulator) – праграма, якая дазваляе кампутару альбо мікрапрацэсару выконваць эмуляцыю.

Эмуляцыя

(emulation) – імітацыя функцыянавання ўсёй ці часткі адной сістэмы сродкамі іншай сістэмы без страты функцыйных магчымасцяў ці скажэння атрыманых вынікаў.

Энергазалéжная пáмяць

(volatile memory) – памяць, змесціва якой разбураецца пры зняцці сілкавання.

Энэрганезалéжная пáмяць

(nonvolatile memory альбо permanent memory) – любая памяць, якая захоўвае сваё змесціва пасля выключэння сілкавання.

Эрганóміка

(ergonomics) – навуковая дысцыпліна, якая вывучае праблемы ўзаемадзеяння і прыстасавання машыны і чалавека. Мэта эрганомікі – забяспечыць камфорт, эфектыўнасць і бяспеку прадметаў рабочага асяродздзя. Задача эрганомікі – выяўленне сапраўдных магчымасцяў чалавека і машыны і рацыянальнае размеркаванне функцый у сістэме чалавек–машына.

Эталóн

(benchmark) – пункт апоры, ад якога пачынаюцца вымярэнні.

Эталóнны тэст

(benchmark) – кароткая праграма для тэставання праграм альбо абсталявання.

Эўрыстычны

(heuristic) – пры навучанні: заснаваны на вопыце, пераважна, як вынік, метадам пробаў і памылак, гэтак званае развязанне задачы з выкарыстаннем працэдуры саманавучання. Метад альбо алгарытм выпрацоўкі правільнага рашэння задачы праграмавання з дапамогай нефармалізаваных альбо саманавучальных методык. Спачатку распрацоўваецца эўрыстычны метад рашэння задачы, а затым праводзіцца яе ўдасканаленне.
Ю

Юльянскі каляндáр

(Julian calendar) – каляндар, уведзены рымскім імператарам Юліям Цэзарам у 46 г. да н.э. замест месяцовага календара. Быў уведзены высакóсны год праз кожныя чатыры гады. Папам рымскім Грыгорыем ХІІІ быў заменены ў Эўропе ў 1582 г. Грыгарыянскім календаром.
Я

Ядрó

(kernel) – аснова АС, менавіта тая яе частка, якая кіруе памяццю, аперацыямі з файламі і перыферыйнымі прыладамі, адсочвае час і дату, запускае прыкладныя праграмы і размяркоўвае рэсурсы сістэмы.

Ядрó бяспéкі

(security kernel) – ядро бяспекі аперацыйнай сістэмы, абароненае ад несанкцыяванага выкарыстання. Гл. ядро.

Ядрó прагрáмы

(core program) – гл. рэзідэнтная праграма.

Яркасць

(brightness) – успрымальная характарыстыка выпраменьвання альбо аб’екта. Яркасць – змесціва белага колеру ў гэтым колеры: 0% адпавядае чорнаму колеру, а 100% – беламу.

Ярлык

(shortcut) – невялікі файл, які ўказвае на другі аб’ект (файл, праграму, каталог) значна большага памеру і які размешчаны ў другім месцы (на другім дыску, на другім кампутары). З дапамогай ярлыка можна хутка адчыніць аб’ект, на які ён ўказвае.

Ячэйка

1. (cell) – у таблічных працэсарах: адрасаваны абсяг аператыўнай памяці, якая акрэслена перасячэннем слупка і радка электроннай табліцы. Кожная ячэйка мае свой унікальны адрас. 2. (location, cell) – мінімальны абсяг памяці, які магчыма адрасаваць.

Ячэйка пáмяці

(storage location) – мінімальны адрасавальны абсяг памяці для захоўвання асобнага элемента звестак (машыннага слова альбо яго часткі); мінімальны абсяг памяці, які магчыма адрасаваць.

Ячэйка сімвала

(character cell) – прамавуглавы блок пікселяў, якія ўтвараюць абсяг адлюстравання сімвала на экране.

Ячэйка двайкóвая

(binary cell) – двайковы элемент; элемент памяці для запамінання адной двайковай лічбы.

Ячэйка рабóчая

(working cell) – ячэйка асноўнай памяці для размяшчэння прамежкавых звестак прыкладной праграмай.

Ячэйка магнітнай стýжкі

(magnetic cell) – элемент памяці, у якім інфармацыя прадстаўляецца двума супрацьлеглымі станамі намагнічанасці, і які здольны запомніць інфармацыю і забяспечыць яе счытванне.

Ячэйка абарóненая

(protected location) – ячэйка памяці для спецыяльных мэтаў. У яе інфармацыя запісваецца толькі пасля праверкі дапушчальнасці запісу.

2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.