.RU

Поўная версія Анатоль Дзялендзік сцежкам I кахання



Поўная версія



Анатоль Дзялендзік


С Ц Е Ж К А М I К А Х А Н Н Я



(Янка Купала і Паўліна Мядзёлка, версія)
Лірычная драма па матывах кнігі Паўліны Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця”.

Дзейныя

асобы:
Янка Купала,

Паўліна Мядзёлка,

Уладзя Станкевіч.

Эпізадычныя асобы – Максім Горкі, Генрых Ягода, Мікалай Яжоў, Сталін, Панамарэнка, Лукаш Бэндэ і іншыя.

ПЕРШАЯ ЧАСТКА

У цемры асляпляльная ўспышка святла. Чуваць, як з вялікай вышыні падае цела. Жудасны крык жанчыны.

ГОЛАС ЯНКІ КУПАЛЫ. Вось і ўсё. Мяне больш няма. Жыццё скончана. У шэсцьдзесят год. Рана. Яшчэ столькі не паспеў зрабіць!..

ГОЛАС ПАЎЛІНЫ МЯДЗЁЛКІ, ЖАНЧЫНЫ Ў ГАДАХ. Было гэта ці не было? І ці так было? Апошнім часам памяць мяне падводзіць: блытаюцца імёны, падзеі, даты… Колькі давялося перажыць! Польскія турмы, дэфензіва, Лубянка, Бутырка, псіхіятрычная клініка ў Казані… Няўжо не паўплывала? Не, што было, то было. І нікому я гэта не аддам, маё. Пачалася гэта гісторыя сто гадоў таму…
Вуліцы дарэвалюцыйнага Пецярбурга.

КУПАЛА (гледачам). Так хораша пачыналася! 1912 г. Пецярбург. Я запрасіў Паўліну Мядзёлку, добра знаёмую,

у кавярню “Зялёны штраль”. (Паўліне.) Дзе сядзем? Гэты столік даспадобы?

ПАЎЛІНА. Можна. Не так блізка ля аркестра. Можна пагаварыць.

КУПАЛА. Пшэпрашэм, пані. (Бярэ стул, дапамагае сесці.)

ПАЎЛІНА. Дзенькуе пана.

КУПАЛА (садзіцца сам). Мядзёлка, Мядзёлка… Адкуль такое салодкае прозвішча? Звязана з мёдам?

ПАЎЛІНА. А вось і не. З возера Мядзел выцякае рака Мядзёлка. Лічы, я нарадзілася ў водах гэтай ракі… Русалка.

КУПАЛА. Значыць, любіш купацца?

ПАЎЛІНА. Вельмі! Плывеш, а вакол белыя лілеі, жоўтыя гарлачыкі. Памятаеш, як пахнуць?

КУПАЛА. А як жа!

ПАЎЛІНА. Побач плывуць вужы…

КУПАЛА. Не страшна?

ПАЎЛІНА. Яны ж добрыя. Я бяру іх на рукі, вешаю на шыю. Хлапчукі – у розныя бакі!

КУПАЛА. Я пабег бы першым!

ПАЎЛІНА. Люблю плысці пад вадой. Рыбы дзівяцца: “Ты хто?” - “«Я ваша, рыба…” А яшчэ люблю, калі навальніца, гром, бліскаюць маланкі! А я бягу па лужах, па траве!

КУПАЛА. Ты ж змокнеш!

ПАЎЛІНА. Я скідаю сукенку.

КУПАЛА (уражаны). Вось чаго не хапае гераіні маёй п’есы!

Ён звяртаецца да маладога афіцыянта, які праходіў міма.

Меню, калі ласка.

Той ківае і адыходзіць.

ПАЎЛІНА. Я так люблю ваду! Можа,таму што маці нарадзіла мяне ў вадзе.

КУПАЛА. Дзе?

ПАЎЛІНА. Напярэдадні родаў пераязджалі рэчку на лодцы, поўнай сена, ды перакуліліся.

КУПАЛА. Вы ж маглі патануць!

ПАЎЛІНА. Добра, што там было неглыбока.

КУПАЛА. Вось чаму ты такая!

ПАЎЛІНА. А аднойчы я коўзалася на драўляных каньках, лёд праваліўся… Уяўляеш? Як я выбралася, Бог яго ведае!

КУПАЛА. Жудасна! Навошта ты расказваеш мне такія жахі на ноч? Я ж не засну! (Звярнуў увагу на медальён на шыі.) Што гэта ў цябе?

ПАЎЛІНА (паказвае). Абразок Будслаўскай Багародзіцы. Яна абараняе мяне ад ўсяго ліхога і дапаможа шмат чаго дабіцца

ў жыцці.

КУПАЛА. Дай Бог! (Нагнуўся, разглядае.) Прыгожы. (Прыкрыў вочы.) Які арамат! Зараз згублю галаву…

ПАЎЛІНА. Сядзь на месца, тады не згубіш.

КУПАЛА. Як называюцца гэтыя духі?

ПАЎЛІНА. Не скажу! Навошта, каб ведалі іншыя? Мая мара – пабываць на цёплым моры, паплаваць у шторм. Паслухаць музыку хваляў.

КУПАЛА. У гэтым я табе дапамагу.

ПАЎЛІНА. Якім чынам?

КУПАЛА (не адразу). Улетку разам паедзем на мора.

ПАЎЛІНА. Фантазёр!

КУПАЛА. Навучыш мяне плаваць?

ПАЎЛІНА. Пан не ўмее?

КУПАЛА. Не надта. Але лепш, чым сякера.

ПАЎЛІНА. А мяне ўвесь час цягне ў ваду. У вадзе я нарадзілася, відаць, у вадзе і закончу свой шлях…

КУПАЛА. Не кажы абы-што! Ты будзешь жыць і жыць! Больш да вады я цябе адну не пушчу!

Паміж столікаў праходзіць цыганка, у кошыку нясе букецікі кветак. Купала узяў букецік, заплаціў грошы, перадў букецік Паўліне.

ПАЎЛІНА. Дзякуй! Якая прыгажосць!

Цыганка звярнулася да Паўліны.

ЦЫГАНКА. Залатая, брыльянтавая! Дай я табе пагадаю! Скажу ўсю праўду! Цябе чакаюць вялікія перамены!

КУПАЛА (спыняе яе). Не трэба! Пайшлі!

ЦЫГАНКА (бліснула вачыма). Не будзе табе шчасця, даражэнькі! Ні ў жыцці, ні ў каханні!

КУПАЛА. Пазваць паліцыянта?

Цыганка паспешна пайшла далей.

ПАЎЛІНА (усміхаецца). Хай бы сказала “ўсю праўду”!

КУПАЛА. Ніколі не гадай. (Усміхнуўся.) Хочаш ведаць свой лёс, запытай у мяне.

ПАЎЛІНА. Які ўпэўнены!

Афіцыянт прыносіць меню, адыходзіць.

КУПАЛА (гартае меню.) Пані, якое віно будзем піць?

ПАЎЛІНА. Люблю сырадой, з-пад каровы, з шумком.

З духмяным хлебам. Даведайся, ці ёсць у іх сырадой.

КУПАЛА. Яшчэ лепш ад казы, так?

ПАЎЛІНА. Калі была малой, брала ў рот глыток малака, скакала, бегала, спадзеючыся, што атрымаецца кавалачак масла.

КУПАЛА. І што?

ПАЎЛІНА. Нічога! Не ставала цярпення, глытала.

За суседні столік, спінай да іх, незаўважна садзіцца чалавек у шэрым капелюшы, разгортвае газету, пачынае чытаць. Купала прыпадняўся, з усмешкай пакланіўся. Той зрабіў выгляд, быццам не заўважыў.

Знаёмы пана?

КУПАЛА (усміхнуўся). Бардзо!

ПАЎЛІНА. А ты што любіш?

КУПАЛА. Што я люблю, што не люблю, прачытаеш у маіх вершах.

Незаўважны чалавек насцярожыўся.

ПАЎЛІНА. Чытала, пясняр Купала. «Не пужайся, што вольныя сілы ў путах дрэмлюць з канца да канца, што насільства ўсю праўду здушыла, што смерць густа капае магілы: яшчэ прыйдзе вясна! Яшчэ прыйдзе!

.

.” (Усміхнулася.) Купалле, свята Івана Купалы, назвалі ў твой гонар?

КУПАЛА. А то! Ведаеш, як гуляюць у Вязынцы?

ПАЎЛІНА. На тваей радзіме?

КУПАЛА. Катаюцца на лодках. Хлопцы скачуць праз вогнішча, дзяўчаты ў вышытых сукенках спяваюць, танчаць, кідаюць вянкі ў ваду, варожаць. Кідаюцца ў ваду, плаваюць.

А потым усе ідуць у лес, шукаць папараць-кветку.

ПАЎЛІНА. У змроку ловяць, хто каго можа, і кахаюць… Ты знайшоў сваю кветку шчасця?

КУПАЛА. Здаецца, знайшоў… (Удумліва паглядае.) “И погиб казак, не видать ему синего Дона…”

ПАЎЛІНА. Адкуль гэта?

КУПАЛА. Не чытала Гогаля? “Тарас Бульба”. Андрый пакахаў польскую паненку. І як пакахаў! Гэта каштавала яму жыцця… Ведаеш, чаму я назваў п’есу “Паўлінка”?

ПАЎЛІНА (весела, з іроніяй). Ты ведаў, што мы сустрэнемся!

КУПАЛА. Так і ёсць! Прадчуваў. Паўліна, ты будзеш іграць

галоўную ролю.

ПАЎЛІНА. Паўлінку?! Не.

КУПАЛА. Чаму?

ПАЎЛІНА. Каханенькі-родненькі, я не акцёрка. Настаўніца

малодшых класаў.

КУПАЛА. Шляхетная паненка, не святыя гаршкі лепяць.

Вобраз гераіні ты ўзбагаціш рысамі, якія я не дапісаў.

ПАЎЛІНА. У гімназіі акцёрскаму майстэрству мяне не вучылі.

КУПАЛА. Рэжысёр табе раскажа, растлумачыць, пакажа.

ПАЎЛІНА. Не, не. Прыйдзецца з героем цалавацца…

КУПАЛА. Ну и што? Гэта ж тэатр, гульня.

ПАЎЛІНА. Янка, шукай другую. Пецярбург вялікі.

КУПАЛА. У гэтай ролі я бачу толькі цябе. (На сурвэтцы хутка нешта піша, перадае.) Паўліна Вікенцьеўна, гэты верш – толькі для цябе.

ПАЎЛІНА (прачытала). Ого! Нават не ведала, что ты такі… палымяны! За гэты верш цябе можна расцалаваць!

Купала пальцам паказвае на сваю шчаку, Паўліна дэлікатна цалуе.

КУПАЛА. Пагаджайся. (Становіцца на калена.) Пшэпрашэм!

ПАЎЛІНА. Што ты робіш?! На нас глядзяць!

КУПАЛА. Не падымуся, пакуль не дасі згоды! (Цалуе руку.)

Аднекуль хтосьці весела апладзіруе. Голас “брава!”

ПАЎЛІНА. Добра, паспрабую. Але калі не атрымаецца, будзеце шукаць мне замену!

КУПАЛА. Атрымаецца! (Падымаецца.)

Гучыць танцавальная музыка.

Запрашаю паненку на танец!

ПАЎЛІНА. З задавальненнем! Танцы мне даспадобы!

Танчаць. Непрыметны чалавек падымаецца, выходзіць.

КУПАЛА. Рэпетыцыі ішлі паспяхова, і дастаткова хутка мы падрыхтавалі спектакль. Моцна хваляваліся. Але ўсё абышлося. Паўліна грала цудоўна! Нас прымалі “на ура”.

Тут можна паказаць фрагмент са спектакля “Паўлінка” ці ўключыць сцэну з радыёспектакля.

Вечар. Недзе гучаць апладысменты, выкрыкі “брава!”, “Паўлінцы – віват!”, “Многія лета спектаклю!”, ”Нех жые!”

На вуліцы ні душы. Выходзяць Паўліна з кветкамі і Купала. Час ад часу смяюцца і п’юць шампанскае з адкаркаванай бутэлькі.

ПАЎЛІНА (весела). П’яніцы! Прапойцы! Выпівохі!

КУПАЛА. Сёння можна дазволіць сабе ўсё!

ПАЎЛІНА. Згодная! Гэта вялікае свята! Колькі разоў выклікалі аўтара – я нават не ўспомню!

КУПАЛА. А я браў цябе за руку і выводзіў да гледачоў.

ПАЎЛІНА. Пакажы гадзіннік, які яны падаравалі.

КУПАЛА (вымае з кішэні гадзіннік, паказвае). “Бацьку “Паўлінкі” ад беларускіх студэнтаў”. (Падымае вечка,гучыць музыка.)

ПАЎЛІНА. Якая прыгажосць!

КУПАЛА. Бяры. Гэта табе.

ПАЎЛІНА. Не, не!

КУПАЛА. Бяры! Калі я бацька “Паўлінкі”, то ты… маці.

ПАЎЛІНА. Дзякуй. (Цалуе яго ў шчаку.)

Непадалёк шпацыруе непрыметны чалавек у кепцы,

назірае за імі і прыслухоўваецца да іх размовы.

КУПАЛА. Ашаламляльны поспех! Пі!

ПАЎЛІНА. Я зусім п’яная. Па шчырасці, не чакала! (Любуецца гадзіннікам.)

КУПАЛА. А то! (П’е.)

ПАЎЛІНА (з усмешкай назірае). Ці той гэта Купала, які напісаў: “А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе? – Беларусы… А чаго ж, чаго захацелася ім, пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? – Людзьмі звацца.”

КУПАЛА (убачыў непрыметнага чалавека). Той самы. Паўліна, пі.

ПАЎЛІНА. “Што я мужык, усе тут знаюць. І як ёсць гэты свет вялік, з мяне смяюцца, пагаржаюць, - бо я мужык, дурны мужык. Але хоць колькі жыць тут буду, як будзе век мой тут вялік, ніколі, браткі, не забуду, што чалавек я, хоць мужык.” Геніяльна!

КУПАЛА (жартаўліва). Усё, што я пішу, геніяльна!

ПАЎЛІНА. “Паўстань, народ! Паўстань з народа нашага прарок…”

Непрыметны чалавек выняў блакнот, зрабіў запіс.

КУПАЛА (паглядзеў на яго). Стоп! Ты увесь вечар будзеш чытаць вершы? Вып’ю адзін!

ПАЎЛІНА. Напужаў! (П’е.) Калі ты чытаў верш “Прарок”, мне здавалася, што бачу нейкі німб вакол тваёй галавы.

КУПАЛА (жартаўліва). Так і ёсць! Я буду пісаць п’есы, а ты – іграць галоўныя ролі!

ПАЎЛІНА. Ой, не заракайся!

КУПАЛА (прыжмурыўшы вока, усміхаецца.) Паўліна, няўжо пасля такой гучнай прэм’еры акцёрка не павінна аддзячыць аўтару?

ПАЎЛІНА (далікатна цалуе яго у шчаку). Шчыры тлусты дзякуй.

КУПАЛА (расчаравана). І гэта усё?!

ПАЎЛІНА. Няўжо аўтар не павінен аддзячыць акцёрцы, якая дала жыццё ягонай гераіні? (Падстаўляе шчаку для пацалунку.)

КУПАЛА (цалуе). Я гатовы на ўсё.

ПАЎЛІНА. Але я не гатова. Гэта грэх.

КУПАЛА. Любая, каханне – не грэх, дар!

ПАЎЛІНА. Ой, набралася як бэля… Так гавораць дворнікі? Не, шаўцы!

КУПАЛА. Паўліна, мілая, вецер, халодна. Калі застужуся і памру, чалавецтва табе ніколі гэта не даруе. (Прытворна кашляе.) Пайшлі да цябе.

ПАЎЛІНА (марудзіць). Сапраўды?

КУПАЛА. Там разбяромся, хто каму вінен…

ПАЎЛІНА (няўпэўнена). Ты гэтага хочаш?

КУПАЛА. Вельмі! (Кінуў погляд на непрыметнага чалавека, нягучна.) Прачытаю табе новыя вершы. Калі за іх мяне пасадзяць, будзеш насіць перадачы?

ПАЎЛІНА. Ага, заўтра прыходзь з мехам. Пайшлі. (Бярэ яго пад руку, пахістваючыся, сыходзяць.)

Непрыметны чалавек накіроўваецца следам.

Раніца. Пакой Паўліны. Яна ля люстэрка расчэсвае

валасы.

КУПАЛА (у ложку, прачнуўся, пацягваецца). Добрай

раніцы, Паўлінка, журавінка!

ПАЎЛІНА. Добрай. “Што ты спіш, што ты спіш, беларускі

мужык? Глянь! Усталі ўсе, як свет божы вялік!”

КУПАЛА. Якая ж ты сёння прыгожая!

ПАЎЛІНА. Толькі сёння?
КУПАЛА. У цябе шыкоўныя валасы.

ПАЎЛІНА. А сама па сабе? “Я не паэта, о крый мяне Божа!

Не рвуся я к славе гэткай ні мала, хоць песеньку-думку і высную можа, завуся я толькі – Янка Купала.”

КУПАЛА. Сонейка, ідзі сюды. Здалёку я дрэнна чую …

ПАЎЛІНА. Ласы на кілбасы! Удзень?! Пабойся Бога!

КУПАЛА. Якая розніца? Не будзе з цябе вялікай акцёркі!

ПАЎЛІНА. Ага, вось якім чынам вы падбіраеце акцёрак!

КУПАЛА. Бывае ўсялякае.

ПАЎЛІНА. Паставіць гарбаты?

КУПАЛА. Паўліна, ты не толькі выдатная акцёрка... Гэта

была цудоўная ноч!

ПАЎЛІНА. Янка, мне таксама было хораша.

КУПАЛА (не адразу). Паўлінка, выходзь за мяне. Стань маёй

жонкай.

ПАЎЛІНА. “Грех вам, барин, смеяться над бедной, но честной девушкой”.

КУПАЛА. Карамзін? “Бедная Ліза”?

ПАЎЛІНА (усміхнулася). Ёсць такі анекдот: “Малады

чалавек, правесці ноч з жанчынай – яшчэ не нагода прасіць яе рукі”.

КУПАЛА. Ты мяне спакусіла.

ПАЎЛІНА. Я цябе спакусіла?! (Какетліва.) Але ж, таварышы,

якім бокам тут я?

КУПАЛА. На сцэне была такой чароўнай, прывабнай… Увесь

час кідала на мяне ласкавыя погляды.

ПАЎЛІНА. Я толькі хацела праверыць, ці правільна іграю.

КУПАЛА. Хто настаяў, каб ты выконвала галоўную ролю? На

каленях стаяў!

ПАЎЛІНА (прытворна ўздыхае). Тудэма-сюдэма. Цяпер да

скону дзен не разлічуся…

КУПАЛА. Спакусіла, паманіла. І як прыстойная дзяўчына

павінна стаць маёй жонкай. Інакш пайду па руках.

ПАЎЛІНА. Ну і ну! Янка, ці такім жартуюць?

КУПАЛА. Паўліна, я сур’езны, як ніколі. Давай павянчаемся.

(Перахрысціўся.)

ПАЎЛІНА. Ты ведаеш, колькі мне год?

КУПАЛА. Сямнаццаць? На Усходзе замуж выходзяць

намнога раней. Там для маладой – ты старая.

ПАЎЛІНА. Дзякую… Тым не менш, замуж не спяшаюся.

КУПАЛА. Чаму?

ПАЎЛІНА. Ну, падумай, хто я і хто ты? Вядомы паэт, і я,

настаўніца-пачатковец.

КУПАЛА. Не бачу праблемы.

ПАЎЛІНА. Табе патрэбна мудрая, начытаная, каб падказвала, рады давала… А я цёмная, не пара табе. У кафэ ты папракнуў, што не чытала Гогаля. І было так сорамна!

КУПАЛА. Ёсць тысячы кніг, якія я не чытаў.

ПАЎЛІНА. Такія моманты будуць паўтарацца часта.

КУПАЛА. Паўліна, адукацыя – рэч нажыўная.

ПАЎЛІНА. Буду табе перашкаджаць. Са мной ты засумуеш.

КУПАЛА. Лухта! Жонка Гейне ніколі не чытала ягоных

вершаў. Яе спыталі: “Чым займаецца ваш муж?” – “Не ведаю. Нешта піша”. І выдатна жылі, між іншым!

ПАЎЛІНА. Рана мне.

КУПАЛА. Па шчырасці – цябе пужае мой узрост?

ПАЎЛІНА. Мяне пужае мой. Зялёная. Хачу нечага ў жыцці

дасягнуць

КУПАЛА. Так я табе дапамагу! Не ўстану, пакуль не дасі

згоды быць жонкай. (Размяшчаецца зручней, быццам надоўга.)

ПАЎЛІНА. Шантажыст… Не мела баба клопату, купіла

парася.

КУПАЛА. Парася?! (Хутка падымаецца, апранаецца.)

ПАЎЛІНА. Пойдуць дзеці, хатнія клопаты, галаўны боль…

КУПАЛА. Паўліна, абяцаю табе дапамагаць!

ПАЎЛІНА. Янка, я не створана для сямейнага жыцця. І не

люблю хатнія клопаты. Люблю чытаць кнігі.

КУПАЛА. Вось і добра! Буду пісаць кнігі, а ты будзеш іх

чытаць…

ПАЎЛІНА. Ты такі сур’ёзны, а я летуценніца. Не, каханы.

Сямейнае жыццё не для мяне. Хачу заняцца грамадскай дзейнасцю.

КУПАЛА. Колькі смецця ў цудоўнай галоўцы!

ПАЎЛІНА. На свеце столькі злога! З гэтым трэба змагацца…

Я ўступіла ў рэвалюцыйны камітэт.

КУПАЛА (моршчыцца). Паўліна, не лезь у палітыку! Добра

гэта не скончыцца.

ПАЎЛІНА. І гэта гаворыць чалавек, які напісаў: “Там кроў ліецца, там за волю барцы на вісельні ідуць. А вы, вы мучаны найболей, спіцё, хоць вас даўно там ждуць”.

КУПАЛА. Паўліна, жанчына павінна кахаць, нараджаць дзяцей, выхоўваць, радавацца жыццю!

ПАЎЛІНА. Ну-ну! Чула б цябе Жанна д’Арк!

КУПАЛА. Яна была – таго… Але ж ты – нармальная?

ПАЎЛІНА. Хто з нас нармальны? Янка, я люблю вясёлых.

А ты заўжды сумны, задумлівы. Прабач, мы розныя.

КУПАЛА. Паўліна, я цябе кахаю!

ПАЎЛІНА. І я цябе. Але не так моцна, каб… “І соладка

сэрцам сваім не раз чую, што я не жадаю цябе, а люблю”.

КУПАЛА. У нас усё наперадзе! “Пакахай мяне, дзяўчынка!

У хаце ўжо маёй будзь гаспадыняй, - няма ў мяне нікога, проч цябе, сядзь на пачэсны кут, мая багіня, і будзем думы думаць аб сабе”.

Памаўчалі.

ПАЎЛІНА. Янка, я люблю чалавека, які ніколі не стане маім

мужам…

КУПАЛА. Жанаты?

Паўліна не адказвае.

Вы з ім… каханкі?

ПАЎЛІНА. Ніколі не задавай жанчыне такія пытанні.

КУПАЛА. Паўліна, ты мяне забіла. Можа, пазней? Падумаеш?

ПАЎЛІНА. Не, Янка. У Пецярбургу шмат прыгожых дзяўчат.

Гадзіннік аддаць? (Падымае вечка, гучыць мелодыя.)

КУПАЛА. Не трэба, хай нагадвае пра мяне. Спадзяюся, прыйдзе час, калі мы разам будзем слухаць гэту мелодыю.

ПАЎЛІНА. На святыя “ніколі”…

КУПАЛА (нявесела). Зараз выйду і кінуся на шыю першай

прыгажуні.

ПАЎЛІНА. Не забудзь запрасіць на вяселле.

КУПАЛА. Паўліна, потым мы абое пашкадуем.

ПАЎЛІНА. Янка, ты пра што? Жыццё толькі пачынаецца!

(Жартаўліва.) Яшчэ Польска не згінела!

КУПАЛА (задумліва). “Быў гэта толькі сумны сон…” – “А яна?

А яна была толькі… дзяўчына”. (Подыходзіць да дзвярэй. Памарудзіўшы, з напорам адчыняе дзверы і б’е імі непрыметнага чалавека, той падслухоўваў.) Пардон, месье! Небяспечная ў вас

праца…

КУПАЛА. Улетку шаснаццатага года я быў накіраваны на працу ў Полацк старэйшым рабочым ў дарожна-будаўнічы атрад.

Сціплы пакой Купалы. За вокнамі завіруха, віхура. Ён

у ложку, піша ў сшытку. Адчыняюцца дзверы, ўваходзіць задаволеная Паўліна, абтрасае снег.

ПАЎЛІНА. Добрай раніцы, каханенькі! (Цалуе яго ў шчаку.)

КУПАЛА. Ты?!

ПАЎЛІНА. Не чакаў? У вас у Полацку – жудасны холад!

КУПАЛА. Два гады – ні ліста, ні цэдулкі… І як снег

на галаву!.. Пачакай, апрануся…

ПАЎЛІНА. Не трэба. На вуліцы – мароз, а ты такі цёплы…

Пагрэй мяне… (Хутка распранаецца, нырае да яго ў ложак.)

Я так сумавала!

КУПАЛА. Паўліна…

ПАЎЛІНА. Потым, потым… (Цалуе яго, не дае сказаць ні

слова.)

Зацямненне. Музыка. Шум прыбоя. Крык чаек.

Праз нейкі час становіцца святлей. Паўліна і Купала ў

ложку, адпачываюць. Ён запаліў.

ПАЎЛІНА. Колькі разоў я марыла пра сустрэчу з табой! Ты

атрымаў мой ліст?

КУПАЛА. Не.

ПАЎЛІНА. Шкада. Там было столькі пяшчоты і кахання!..

КУПАЛА. Пасля таго, як ты адмовіла, стаў нудзіцца… Пачаў

выпіваць…

ПАЎЛІНА. Я тут ні прычым. Выпіваць ты пачаў яшчэ на вінакурні.

КУПАЛА. Так, пачынаў там. Але пасля твайго сыходу я месца сабе не знаходзіў! Плакаў, сыпаў гром і маланкі, ледзь не звар’яцеў, хацелася каго-небудзь забіць!

Памаўчалі.

ПАЎЛІНА. Янка, хачу выправіць памылку. Давай пажэнімся.

КУПАЛА (нярвова ўсміхнуўшыся). Паўліна, ці ты гэта?

ПАЎЛІНА (усміхаецца). Пасталела. І зразумела -

мне патрэбны толькі ты. А зараз вызначылася канчаткова… (Цалуе яго.)

КУПАЛА. Не палохае, што я старэйшы за цябе?

ПАЎЛІНА. Ці ж гэта многа – дзесяць год? Ты магутны, як зубр!

КУПАЛА. А дзе твой жанаты мужчына?

ПАЎЛІНА. Яго не было.

КУПАЛА. Як - не было?!

ПАЎЛІНА. Калі ты можаш пісаць паэмы, то чаму я не магу

прыдумаць мужчыну?

КУПАЛА. Прыдумала?! Калі б не ён…

ПАЎЛІНА. І ўвогуле, ты быў у мяне першым.

КУПАЛА. Паўліна, Паўліна!

ПАЎЛІНА. Цяпер у нас усё будзе добра. Але… Ты нейкі дзіўны. Што-небудзь здарылася?

КУПАЛА (не адразу). Паўліна, я ажаніўся.

ПАЎЛІНА. Ажаніўся?! Калі?

КУПАЛА. Год таму. (Паказвае пярсценак на пальцы.)

ПАЎЛІНА (дае аплявуху). Што ж адразу не сказаў?

КУПАЛА. Не паспеў.

ПАЎЛІНА. Хто яна?

КУПАЛА. Уладзя Станкевіч.

ПАЎЛІНА. Уладка?! Ну і ну! Табе ж яна не падабалося, кпіў

з яе французскага паходжання. Да таго ж яна заляцалася да іншага.

КУПАЛА. Так атрымалася.

ПАЎЛІНА. Разумею, ажаніла… Але вы такія розныя!

КУПАЛА (ўздыхае). Супрацьлегласці прыцягваюцца. Што

зараз гаварыць…

ПАЎЛІНА. Не мог пачакаць, пакуль я не перадумаю?

КУПАЛА. Пабойся Бога! Ты не пакінула мне ні каліўца

надзеі. “Жаніся, з кім хочаш!”

ПАЎЛІНА. І ты паверыў жаночым выбрыкам?! Ганарлівая была, дурніца! Думала, маўляў, нікуды ён ад мяне не дзенецца! Трэ было дыхту даць, прапясочыць! Паслухаць, ці жывая, і яшчэ дадаць трошкі…

КУПАЛА. Ты была цвярозай, у розуме і пры памяці.

ПАЎЛІНА. Мне было сямнаццаць! Што я цяміла?!

КУПАЛА. Так, вінаваты – не быў настойлівым. Ты ж

раставала ў маіх абдымках! Як я мог цябе адпусціць?!

ПАЎЛІНА. Чаму сёння не спыніў мяне? Жанаты чалавек!

КУПАЛА. Калі ты прытулілася да мяне, я згубіў усялякі кантроль. І зразумеў, лепш за цябе няма нікога…

ПАЎЛІНА. Нягоднік! (Б’е далоняй па парсцёнку на руцэ.)

Адкушу і выкіну!

КУПАЛА. Калі я пайду тапіцца, ты адна будзеш ведаць

прычыну.

ПАЎЛІНА. Я іграла Ларысу ў 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.