.RU

На пачатку было Слова, І Слова было ў Бога, І Слова было Бог - старонка 3

Это причудливые поэтические наброски: живописные картины, грезы, рассказы и сцены, легенды, порождённые суеверием, народные предания. Менавіта таму выразна бачацца – «Абыякава шлі гады. Гналі перад сабой людскую зграю»; лямант «Укрыжуй, які укажанеў»; пугі, як маланкі, што абвілі цела Хрыстова; душа, што не можа адмыцца ад крыві; мужненне маладой веры, і ўрэшце вобраз Ягоны, што «выйшаў з хаты Свой несці крыж…»

Балада можа ўзнаўляць выключныя падзеі ў жыцці людства, але ў поўнай адпаведнасці са сваімі жанравымі законамі, сярод якіх галоўны – закон абмежавання, захавання формы, што ў сваю чаргу вядзе да лапідарнасці, сцісласці, канцэнтрацыі. Як згадваў Гегель, «балады хоць і ў меншых маштабах, чым уласна эпічная паэзія, ахопліваюць, як правіла, цэласнасць замкнутай у сабе падзеі, аднак накідваюць яго карціну толькі ў найбольш выключных момантах». Балада заўсёды карысталася правам выбару: «Падзея, што падыходзіць для адлюстраванняя ў гэтым жанры, павінна сама ў сабе ўтрымліваць баладную сціснутасць, яна павінна быць у сапраўднасці баладай», – сцвярджаў І. Бехер. У класічнай баладзе перадаюцца не разважанні наконт падзей, а самі падзеі і страсці, прычым у непасрэднай, маляўнічай, высокамастацкай форме. Прычым у падзеях «праяўляецца індывідуальнае дзеянне асоб, першабытнае, нястрыманае ў любові і нянавісці, творча імпульсіўнае і непасрэднае» (В. Жырмунскі). Сюжэт заснаваны на вузлавых момантах, на дзеянні самага высокага напружання, якое сканцэнтравана вакол галоўнай падзеі. Нельга сказаць дакладна, калі адбываецца дзеянне, як і пагадзіцца, што яно акрэслена ў прасторавых межах. Гэтае дзеянне адбываецца на авансцэне гісторыі.

Балада – адзін з самых эмацыянальных жанраў: душа, эмоцыя заўсёды выходзіць на першы план. Аўтар як бы робіць дослед, у якім скурпулёзна, з дапамогай уласнага вопыту і арыентуючыся на маральныя ідэалы чытача, даасэнсоўвае, дастварае накінутую пункцірам карціну, што выклікае самыя разнастайныя асацыяцыі, пачуцці, уяўленні. Баладнай паэтыцы не ўласціва апісальнасць, у яе выпрацавана адметнае ўяўленне адной дэталлю, эпітэтам, метафарай апеляваць да пачуццяў, асацыяцый чытача, выклікаць яго да суаўтарства. Таму ў адным выразе можа скандэнсавацца памяць эпохі, чалавецтва. Менавіта гэтым і тлумачыцца поспех падыходаў народнага паэта ў стварэнні формы біблейнай балады.

Выключная вобразнасць слова, аб чым мы гаварылі вышэй, і ў дадзеным выпадку ўзмацняе гучанне маленькіх (у сэнсе аб’ёму) трагедый. Паэт, нібы драматург, раскрывае канфлікты ў кульмінацыйных момантах, вызваляе іх ад сувязі з іншымі канфліктамі, а таксама ад усяго прамежкавага і пабочнага – тым самым з асаблівай сілай выяўляючы іх унутраную сутнасць, ідэйна-псіхалагічны пафас. Творы ягоныя – выключна кампактныя, што абумоўлена спецыфікай вобразна-выяўленчых сродкаў: адмаўленне дэталізацыі характараў і з’яў, павольнасці, замаруджанасці сюжэтнага дзеяння. На змену імклівасці і драматызму дзеяння, эмацыянальнай усхваляванасці, экспрэсіўнасці паэтычнай інтанацыі, вастрыні дыялога, што характэрна для класічнай балады, прыходзіць напружанне думкі, эвалюцыя філасофскага вобраза, ідэі, што тычыцца ўжо не асноўных рысаў чалавечага характару, а чалавечай экзістэнцыі.

Кніга Эклезіяста, аўтарства якой прыпісваецца часцей за ўсё Саламону, вылучаецца сярод кніг Бібліі тым, што яна ўяўляе сабой нібы разгорнуты, развіты адказ на асноўнае пытанне кожнага чалавека паасобку і ўсяго людства ў цэлым – у чым заключаецца шчасце чалавечае на зямлі і ці мажліва для чалавека дасканалае, поўнавартаснае шчасце (не часовыя і хуткаплынныя радасці, а менавіта спрадвечнае шчасце). І адказ гэты зусім не суцяшальны – нішто ў свеце не можа зрабіць чалавека такім, бо ўсё марна, бескарысна, непатрэбна. Бо ўсё ў гэтым свеце падпарадкавана нязменным, однообразным законам, а таму знаходзіцца ў вечным кругазвароце, што не дае ніякай надзеі на поспех, бо рух, развіццё накіравана не ўперад, а па замкнутаму колу. Нязменны кругазварот стаўся асновай не толькі прыроды, але і жыцця чалавечага, дзе псіхічныя з’явы чаргуюцца з такой жа паслядоўнасцю, як і ў з’явах прыроды. І гэтыя вечныя змены-паўторы абсалютна не залежаць ад волі чалавека, а таму, сцвярджае Р. Барадулін:

Узыходзіць сонца, каб зайсці,

І заходзіць узысці нанова.

Што было, паўторыцца ў жыцці,

Бо жыццё – няспыннасці аснова.

І нікуды сонцу не ўцячы,

Не даверыць клопат свой нікому.

Прыцемкі – паслугачы начы –

Гоняць стому з пасвішчаў дадому.

Крэсівам святла па крамяні

Веры б’е ад цемры абаронца.

Мільгацяць у колах прамяні.

Узыходзіць і заходзіць сонца.

Суета суетъ – у яўрэйскім гучанні hebel ад халдэйскага habal – дыміцца, выпарацца – азначае ніштожнасць, бескарыснасць, тлен, марнасць, непатрэбнасць. Паўтор слова з варыяцый формы – не проста паэтычны прыём (як Песнь ПеснЂй), а падкрэсліванне градацыі (параўнаем беларускі эквівалент «Найвышэйшая песня», «Песня над песнямі»). Менавіта гэтаму і падпарадкоўваецца спалучэнне лухта лухты, марнась марнасцяў і г.д. Як некалі ў старабеларускай скарынаўскай традыцыі Суета над суетами и во суетно и утешение духово.

Усё, што створана пад сонцам, г.зн. на зямлі, велічнае і высокае, марным яно ўяўляецца толькі ў суадносінах з чалавекам і асабліва ягонай надзеяй на шчасце і пазнанне ягонае. Р. Барадулін следам за Эклезіястам паэтычна паказвае раўнадушна-абыякавы кругазварот з’яў прыроды:

Восходитъ солнце, и заходитъ солнце, и спешитъ къ мЂсту своему, гдЂ оно восходитъ (І:5)

Идетъ ветеръ къ югу, и переходитъ къ сЂверу, кружится, кружится на ходу своемъ, и возвращается вЂтеръ на круги своя (І:6)

ВсЂ рЂки текутъ в морЂ,

но морЂ не переполняется

Узыходзіць сонца, каб зайсці,

І заходзіць узысці нанова.

Што было, паўторыцца ў жыцці,

Бо жыццё – няспыннасці аснова.

Б’ецца над поплавам сноў

Белаю весткаю чаіца,

І на кругі свае зноў

Вецер з пакорай вяртаецца.

Усе цякуць у мора рэкі,

А мора не перапаўняецца.

Ствараюцца грахі й агрэхі,

А ўпартасць не перапыняецца.

Немажлівасць абсалютную зямнога чалавечага шчасця (Задача – сделать челавека счастливым – не входила в план сотворения мира (З.Фрейд)) падкрэслівае выключны кантраст, непераадольная мяжа паміж слабасцю ўнутранай сутнасці чалавека і чалавецтва (якое штоімгненна мяняецца) і магутнай, несакрушальнай асновай прыроды. Таму беларускі паэт амаль не мяняе вербальную сутнасную аснову афарызму.

Родъ проходитъ, и родъ приходитъ, а земля пребываетъ

во – вЂки.

Род прыходзіць,

і праходзіць род,

А зямля трываліцца на векі…

Гэтае сутнаснае пытанне найбольш паэтычна ўвасоблена ў выказаванні «Что суетЂ той суеты, что земля, созданная для людей, пребываетъ, а самъ человЂк, господин земли, мгновению распадается въ прахъ» (Бл. Іероним).

Усё на свеце, сцвярджае беларускі паэт, адбываецца пры прóмнях Сонца, што прабіваецца праз спіцы кола (уявіце велізарнейшае кола часу, што коціцца па зямлі на святло адвечнае), і асвятляе на імгненне спрадвечную цемру. І як тут чалавеку не ўзбунтавацца супроць панылай аднастайнасці і нязменнага млёну ў паняверцы, калі нават рэкі не стрымліваюць высокага гневу ад пастаяннага паўтору і з шаленства ўпадаюць у паслушэнства, каб урэшце абрынуцца навальніцай. А чалавек так не ўзгневаецца, бо памяць чалавечая – нішто:

Нетъ памяти о прежнемъ, да и о томъ, что будетъ, не останется памяти у тЂхъ, которые будутъ послЂ

Пра былое памяці няма,

Як і пра наступнае не будзе.

Снегам замяце свой след зіма,

Голас свой вясна схавае ў гудзе.

Розум чалавечы не дасць адхлону, дарэмны спадзяванні:

Потому что во многой мудрости много печали, и кто умножаетъ познанія – умножаетъ скорбъ.

Болей мудрасці – болей смутку,

Памнажаюць веды тугу.

Круціць час туману самакрутку,

Завітаўшы на луг на бягу.

Смак адчуць прыправы гаркавай

Кожны хоча, дзе толькі льга.

На зацятым лузе атавай

Узыходзіць мудра туга.

Няма шчасця ў весялосці, у працы, у багацці, бо нічога новага няма

пад сонцам:

Бываетъ нЂчто, о чем говорятъ: «Смотри, вотъ это новое», но это было уже въ векахъ, бывшихъ прежде насъ.

«Вось гэта новае!» – пачуеш крык

Дапытніка ў даверлівым настроі.

А новаму згубіўся нават лік,

Яно – даўно забытае старое.

Сурочанае вокам забыццё

Трымае свет сваёй уладай цьмянай,

І ўсё забытае, як адкрыццё,

Вяртаецца авечкаю рахманай.

Бягуць вятры з вятрамі наразмін,

І цешыць цішу гамана зямная.

І чалавек – забыты напамін,

Які жыццю пра смерць напамінае.

Над усімі пакутамі чалавечымі валадарыць самае вялікае зло – смерць: «усё адбылося з праху, І вернецца ў прах усё»; «І прахам зробіцца прах, Бо прахам ён быў спачатку»; «Смерць бярэ мудраца й недарэку, І нікога не вылучае» Р. Барадулін падкрэслівае ўсемагутнасць страху, якому падуладна ўсё – і меч, і серп, і кап’ё: «Страх чуе ў цемрадзі кожны закутак». Страх смерці павінен многае змяніць у жыцці чалавека. Беларускі паэт неаднойчы падкрэслівае следам за вялікім папярэднікам, што невядома, дзеля чаго чалавек быў створаны, як і ўвесь гэны свет: «Бог не скажа пра свой намер, І паўторыцца ўсё. І мінулае Бог пакліча».

Апошнія радкі сведчаць пра тое, што не трэба так ужо падкрэсліваць марнасць існавання ўсіх папярэдніх пакаленняў людзей. Зразумела, пастаянны, аднастайны рух рэчаў па адным і тым жа шляху, па адным коле не можа нарадзіць нічога новага. Разам з тым, марны кругабег нябесных свяцілаў не можа стацца вызначальнейшым законам для жыцця чалавечага, бо ягоная натура мае ўсё ж такі выразна іншую сутнасную аснову, і таму аналіз прыродных з’яў можа нешта падказаць, але цалкам замяніць даследаванне псіхалагічнага і разумовага стану чалавека не здолее. Рыгор Барадулін адчувае гэтую ўстаноўку Эклезіяста. Таму ён не асуджае маладых, што шукаюць уцехі і весялосці:

Пиры устраиваются для удовольствия, и вино веселитъ жизнь, а за всё отвечает серебро.

Вокам спакойным пасі прыгажосць,

Доўга мірыся з абразаю.

Шчыра прымай весялосць, ягамосць,

Срэбра за ўсё адказвае.

Срэбра пазычыла свету зямля,

Каб белацелае звычліва,

Браўшы пачатак свой ад мазаля,

Гула, змушала, ўзвялічвала.

Срэбра пільнуе і сон твой, і скон,

І недакончанай фразаю

Глушыць, і скрушыць, і радуе звон –

Срэбра за ўсё адказвае.

Разам з тым у чарговы раз чуецца зварот вопытнага настаўніка: не забывайце, што гэтыя кнігі учительские. Памятай, юнача, што прыцягненне да зямных уцех шкодзіць душы, асабліва захапленне жанчынай, «сэрца якой – пляніца, а рукі – кайданы. Бо мужчыну з тысячы можна знайсці. Але не знайсці жанчыну».

И нашелъ я, что горче смерти женщина, потому что она – сЂть, и сердце ея – силки, руки ея – оковы; добрый предъ Богомъ спасется отъ нея, а грЂшникъ уловленъ будетъ ею.

Жанчына на тое сніцца,

Каб разгаўляліся сны.

І сэрца яе –

пляніца

І рукі яе –

кайданы.

Не хоча трапляць сініца

З-за дробнага зерня ў пятлю.

Прынадай вабіць пляніца,

З нябесаў бярэ на зямлю.

Жанчына – мярэжа густая,

Што ведае водмелі й дны.

Каб іх жадаць перасталі,

Не куліся б кайданы.

Самым страшным і самым магутным грахом лічылася распутства, сладострастие, ніводнае ліха не даганяе нас раней, ніводнае так не праследуе жорстка, распаўсюджваецца так шырока і губіць столькі людзей: Грязное сладострастие сколь нечисто, сколь гнусно, сколь недостойно человека это наслаждение, которое нас, творений божих, равняет не столько со скотиной, но даже со свиньями, козлами, собаками и найгрубнейшыми из животных, оно опускает нас ниже скотского состояния – нас, которые предназначены для ангельского содружества, для единения с Богом. Пусть вспомнится тебе и то, сколь быстротечно это наслаждение, сколь нечисто, насколько больше в нем всегда горечи, чем меда. И напротив, подумай о том, сколь благородная душа, сколь священно человеческое тело. Поэтому какая бессмыслица из-за малейшей гнусной щекотки мимолетнего наслаждения позорить недостойным образом и дух (animuc) і тело, осквернять храм, который Христос по своей воле освятіл своей кровью! (Эразм)

Таму трэба ўсё зведаць, а таму часцей задумвацца. «СЂтованіе лучше смЂха; потому что при печали лица сердце дЂлается лучше».

Не прасі заставацца ўдачу,

Не малі затрымацца хвалю.

Сэрца мудрых – у доме плачу,

Неразумных – у доме балю.

Ф. Скарына гэты верш падаваў так: «Лепей ест пойти в дом плачю, нежели в дом пированіа». Бо толькі той, хто думае, «явил ест разум мысли своя… той ест воистину совершененъ человЂк. Нарицается же сия книга Соборник, понеже не ко единому человЂку в ней пишетъ, но ко всему собору людей, а не единаго человЂка мысль и кохание являетъ, но всего собора. И того ради завЂтся сия книга Соборник».

Р. Барадулін добра засвоіў і па-мастацку ўвасабляе вялікую ідэю, і калі існуе пара раскідаць камяні, і пара збіраць камяні, то нават адыходзячы, патрэбна чалавеку старацца сабраць раскіданае за сабой. (Нешта ад спрадвечна беларускага – паміраць збірайся, а жыта сей.)

Як згадвае Ф. Скарына, «трое книги написал ест премудрый Соломон, царь Израилев. Первые, рекомые еврейским языком Маслотт, по-грЂчески – Параболе, по-латыне – Провербиа, а по-русскыи – Притчи Соломоновы». Калі беларускі першадрукар адзначае ўсіхнасць, саборнасць Эклезіяста, то у первых книгах своих, еже словутъ Притчи, пишетъ о науце людей младых, якобы отец сына научаючи единаго каждого особно, яко о сем написал есми ширей в предословии, еже ест в книгу Притчей царя Соломона.

Прытча заўсёды понеже иными словы всегда иную мудрость и науку знаменуютъ а иначей ся разумеютъ, нежели молвены бываютъ, и болши в собЂ сокрытых таин замыкаютъ, нежели ся словами пишутъ. Прытчы ў кнізе Саламона (менавіта ягоным імем аб’яднаны выказванні самых розных мудрацоў) мала ці зусім не падобныя на сучасныя, гэта хутчэй выслоўі (у Скарыны присловия), афарызмы, зборнік мудрасці Божай і жыццёвай, якая павінна паказаць юнаку, як зберагчы сябе ад спакусы і дасягнуць жыцця дасканалага.

Як ніводзін з пераспеваў Р. Барадуліна, цыкл «Следам Прыпавесцяў Саламонавых» выразна найменш залежыць ад непасрэдных тэкстаў першакрыніцы. Па сутнасці перад намі сапраўдны ўзор пераспеву, калі максімальна перадаецца не знешні сэнс, а ўнутраны падтэкст, дух тэксту. Бадай толькі першы твор пачынаецца са славутага «Страх Гасподні – мудрасці пачатак», які ў самых розных выглядах вар’іруецца ва ўсёй кнізе славутага мудраца. Р. Барадулін вобразна і пераканаўча паказвае, як вечны страх жыве ва ўсім і менавіта толькі ён, нібы пастух, абмяжоўвае абсяг нашых памкненняў, каб думкі ў шкоду не забрылі. Страх уздымае раллю, на якой і сеецца нябесная лагода. Страх заўсёды з чалавекам, ён праводзіць яго ў апошні шлях, дазволіўшы перад гэтым заглянуць у прадонне. Падобнай метафарызацыі няма ў кнізе Саламона, але яна вельмі дакладна перадае раскінутае па ўсіх главах значэнне страху Гасподняга для сапраўднай мудрасці жыцця.

«Шчыра Госпада бойся» – амаль як з амвона заяўляе Р.Барадулін, што ў цэлым не ўласціва паэту, якога нельга назваць прапаведнікам у паэзіі. Але вобраз страху, неадчэпны, што абвалоквае душу, як туман; ступае па людзях, нібы 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.