.RU

Міхась Зарэцкі таленавіты прадстаўнік новай пісьменніц-кай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у - старонка 3


Роздум над сэнсам рэвалюцыйных падзей і шляхамі дасяг-нення грамадскіх, палітычных свабод якраз і з'яўляецца адным з істотных момантаў духоўнага жыцця героя. Сын беззямельнай вёскі, Лясніцкі шчыра спачувае прыгнечаным, але выразнага ўяўлення, як дапамагчы народу, у яго яшчэ няма. Адносна выба-ру шляхоў на той час існавалі два супрацьлеглыя погляды: мір-ныя сродкі або жорсткая, бязлітасная, крывавая барацьба. Ва-ганні Лясніцкага тлумачацца тым, што ён не бярэ на веру чужыя думкі, а хоча да ўсяго дайсці самастойна. I прычынаю тут — не юнацкае самалюбства, а ўсведамленне адказнасці за ўласныя дзеянні, прага ісціны. Са зместу твора бачна, што пісьменнік высока ацэньвае гэтую якасць натуры героя.

I хоць ваганні мелі месца, Лясніцкі амаль з самага пачатку не пагадзіўся з поглядамі рабочага Андрэя, які сэнс сваёй працы як рэвалюцыянера бачыў у распальванні класавай нянавісці ся-лянства да паноў-прыгнятальнікаў. На такі шлях сялянскі інтэлі-гент-гуманіст не мог стаць, бо ІІрадбачыў згубныя наступствы анархічнага бунту, баяўся, што абуджаныя рэвалюцыяй інстынк-ты класавай нянавісці прывядуць да незлічоных людскіх ахвяраў, у той час як прызначэнне інтэлііенцыі — несці ў народную гуш-чу святло навукі, умацоўваць стваральныя пачаткі жыцця. Гэта-му Лясніцкага вучыў стары рэвалюцыянер-народнік Матрунін. «Ідзіце ўсе, вучыце народ, аддавайце яму свае веды, свае сілы... Працуйце ж, каб працягнуць з гонарам справу бацькоў...» (2, 91).

У раскрыцці тэмы рэвалюцыі вобраз Матруніна адыгрывае выключна вялікую ролю. АдІІак ацэнка гэтага вобраза застаецца шмат у чым несправядлівай. Прынамсі, у некаторых даследчых працах Матрунін характарызуецца як персанаж адмоўнага плана на той падставе, што ён не прызнаў сацыялістычнай рэвалюцыі і ў крытычны час нібыта аказаўся прыхільнікам жорсткай паліты-кі Карнілава. А між тым нельга не бачыць, з якой любоўю і за-хапленнем распавядае пісьменнік пра свайго героя. Загнаны на край свету Матрунін «выгадаваў у сабе незвычайна прыгожы ідэал свбоды і шчасця, які мог вырасці толькі на глебе глыбока-га асабістага гора, злітага з горам мільёнаў, з адвечнай народнай пакутай» (2, 89).

Паказальна, што цапкам аддадзены рэвалюцыйнай справе Матрунін не знайшоў часу абзавесціся сям'ёю, уладкаваць свой побыт. Ён шчыра клапоціцца пра моладзь, і, калі Лясніцкі выяз-джаў з сябрамі на вёску, «стары развітаўся з імі, як бацька». Ён даў юнакам наказ, які, па сутнасці, з'яўляецца маральным ко (517-518) дэксам рэвалюцыянера. Галоўнае ў гэтым кодэксе — беззапавет-нае служэнне высокім агульнанародным ідэалам, гуманістычнае стаўленне да чалавека, абарона інтарэсаў асобы. Матрунін прасіў маладых людзей «берагчы сябе, свае сілы, здароўе, каб больш пражыць, каб як найбольшэй зрабіць для народа» (2, 99). Пале-мічная скіраванасць дадзенага звароту відавочная: ва ўмовах рэ-валюцыйнай ломкі і бязлітаснай барацьбы, ахвярамі якой часта аказваліся невінаватыя, мала хто мог адважыцца загаварыць пра фізічнае і маральнае здароўе, пра даўгалецце чалавека. М. За-рэцкі сваім раманам бараніў высокую годнасць асобы, агульна-чалавечыя каштоўнасці.

Праз лёс Матруніна пісьменнік прасочвае складанасць адно-сін прадстаўнікоў розных сацыяльных груп да сродкаў усталя-вання новага ладу. Не контррэвалюцыю ў асобе Карнілава пад-трымлівае стары народнік, а супраць дыктатуры пралетарыяту выступае. Ён засмучаны тым, што гуманістычныя ідэалы народ-ніцтва, высакародства і міласэрнасць рэвалюцыянеры новага ча-су адкідаюць як шкодныя паняцці.

У гэтым нельга не бачыць і адбітку аўтарскіх поглядаў. Разам са сваім героем пісьменнік адчувае небяспеку ўсталявання жор-сткасці. Матрунін справядліва абураецца тымі, хто свядома рас-пальвае нянавісць, хто сее зло. Злачынна, лічыць ён, спекуля-ваць на цемнаце, палітычнай нясталасці народных мас. Тут ге-рой рамана ўздымаецца на ўзровень чалавека, які прадбачыў не-пазбежнасць перараджэння рэвалюцыянераў з абаронцаў у вора-гаў свабоды. «Народ прачнуўся ад векавога сну, — гаворыць Матрунін, — ён, як дзіця, ідзе вобмацкам, — яму трэба права-дыр. I вось — знайшліся, павялі, ударылі па дзікіх звярыных інс-тынктах... Прападзе ўсё чыста, сваёй уласнай крывёй зальюць сваю свабоду» (2, 221—222).

Прарочыя прадказанні Матруніна і яго маральны запавет не прайшлі міма свядомасці Васіля Лясніцкага. Пра гэта сведчыць яго пазіцыя, занятая ім падчас канфлікту сялян з уладальнікам маёнтка панам Янавым за луг, які калісьці належаў вяскоўцам і які сялянская грамада пастанавіла сілай адабраць у пана. Васіль хацеў утрымаць сялян ад стыхійнае помсты, але яго намеры ака-заліся марнымі: вясковы люд пайшоў за рабочым Андрэем, «чорным геніем руйнавання», прыхільнікам бязлітаснай бараць-бы. Сяляне спалілі панскі маёнтак. Акт гвалтоўніцтва і стаў практычным увасабленнем рэвалюцыйнай праграмы Андрэя. Гэ-тая падзея пераканала Лясніцкага, што анархічны бунт не мае пазітыўных вынікаў.

Сутыкненне Васіля і Андрэя наглядна высвеціла глыбіню канфлікту, на якім трымаецца сюжэтнае дзеянне рамана. Гэта (518-519) сутыкненне розных светапоглядных канцэпцый адносна ролі ін-тэлігенцыі ў рэвалюцыйнай барацьбе, рознага разумення сэнсу і мэты рэвалюцыі. Андрэй заклікаў інтэлігенцыю распальваць па-чуцці помсты прыгнятальнікам. Васіль хацеў, каб яна ўносіла ў рэвалюцыйную барацьбу ўсвядомлены, гуманістычны пачатак, каб бараніла агульначалавечыя каштоўнасці. У «распаленых ліха-манкава-бліскучых вачах» узбуджанага натоўпу Лясніцкі ўбачыў «чорную здань гвалтавання, пажараў, жудаснай дзікай анархіі» (2, 156—157). I гэтая «здань гвалтавання» пагражала самой рэва-люцыі, будучыні народа. Калі ў размове з Андрэем Васіль выка-заў меркаванне наконт таго, што рэвалюцыя павінна адкрыць перад вёскай новыя перспектывы, паспрыяць культурнаму роск-віту сялянства, Андрэй высмеяў наіўнага суразмоўніка: «Вось та-бе пакажуць яшчэ і будучыню, і культуру, і што толькі хочаш... Пачакай!» (2, 153). Тут яскрава праявіўся прарочы дар М. Зарэц-кага, яго здольнасць прадбачыць трагедыю, што чакала сялянст-ва, асуджанага ва ўмовах таталітарнай сістэмы курчыцца ў агоніі эканамічнага закабалення і Іорыдычнай бяспраўнасці.

Тэма шляхоў інтэлігенцыі ў ровалюцыю вырашалася аўтарам «Сцежак-дарожак» праз абмалсўку не толькі грамадскай дзей-насці, але і прыватнага, асабістага жыцця герояў. I ў гэтым імк-ненні пісьменніка да паўнаты адлюстравання выразна выявіўся ўзровень яго раманнага мыслення, глыбіня філасофскай канцэп-цыі, мастакоўскія погляды на свет і чалавечую асобу. Чалавек, ва ўяўленні М. Зарэцкага, сфарміраваны пэўнымі сацыяльнымі, бытавымі ўмовамі і разам з тым адпрыроднымі, біялагічнымі фактарамі. Гэта — складаная, супярэчлівая істота са сваім адмет-ным духоўным светам, які ўважліва даследуецца пісьменнікам. Невыпадкова, што ў рамане багата разнастайных праяў духоўна-га, асабістага жыцця — любоўных калізій, гісторый нешчаслівага кахання. Прыгадаем сюжэтныя лініі Васіля і Макрыны, Нікадзі-ма Славіна і Ніны, Ніны і Халімы, Андрэя і Макрыны, паненкі Раісы Янавай і яе дзядзькі Карлы Шэмпеля.

Найбольш глыбока аўтарская ўвага засяроджана на раскрыц-ці ўзаемаадносін Васіля і Раісы. Аўтарамі шэрагу ранейшых дас-ледаванняў вобраз Раісы разглядаўся аднабакова, спрошчана, зыхо-дзячы з патрабаванняў сацыялагізатарскай метадалогіі. Захап-ленне панскай дачкою ставілася ў віну сялянскаму сыну Лясніц-каму, ацэньвалася як доказ яго светапогляднай нясталасці, здра-да класавым інтарэсам, як праява эгаізму, жаданне схавацца ад жыццёвых нягодаў у вузкі свет інтымных пачуццяў. У аўтарскай жа трактоўцы каханне Васіля да паненкі раскрывала неардынар-насць яго натуры, было сведчаннем уласцівай яму ўнутранай свабоды, гатоўнасці кінуць выклік традыцыйным уяўленням. (519-520) Лясніцкі ўсведамляе розніцу ў сацыяльным становішчы Раісы і сваім уласным, але гэта не толькі не перашкодзіла яго за-хапленню, а нават паспрыяла яму. Юнак быў уражаны незвы-чайнай прыгажосцю Раісы, упэўненасцю яе паводзін, жыцця-любствам, а яшчэ — таямнічасцю, загадкавасцю лёсу, што не магло не заінтрыгаваць рамантычную натуру. «Яна ззяла здаро-вай чырванню, у вачах у яе гарэў агонь гордай імклівасці, агонь маладога дзявоцкага задору» (2, 138). Пры першай сустрэчы па-ненка здалася Васілю «чароўнай феяй», «цудоўнай багіняй... ха-раства». Зарэцкі-псіхолаг даў магчымасць зразумець, чаму ўча-рашні семінарыст так цягнецца душою да панскай дачкі. Бо ён не бачыць у ёй прыніжанасці, пасіўнай пакоры, уласцівай вяско-вым дзяўчатам і маладзіцам. Яго прываблівае адукаванасць па-ненкі, шырыня яе інтарэсаў, здольнасць на самаахвярны ўчы-нак, вернасць абавязку. М. Зарэцкі не пабаяўся пагрозы мараль-най дыскрэдытацыі гераіні, якая ведала пра невылечную хваробу Карлы, але свядома пайшла насустрач пагібелі, бо палкае, вар'яцкае каханне для яе даражэй за жыццё. Вядома, у такім ба-чанні, у такой трактоўцы вобраза выявіўся рамантычны падыход пісьменніка да адлюстравання рэчаіснасці.

Але не ідэю фаталізму, наканаванасці лёсу сцвярджаў тут ра-маніст. Як мастака М. Зарэцкага цікавіла права асобы на свабо-ду выбару. Раіса аказалася здатнай на такі выбар і на моцнае, усепаглынальнае пачуццё. У гэтых адносінах і Макрына, і Ніна ёй відочна ўступаюць. Успомнім, з якой радасцю паведамляе Макрына Васілю вестку пра смерць свайго мужа, забітага на вайне. Яна ўпэўнена, што моцна кахае Лясніцкага, а потым з такой жа перакананасцю лічыць, што кахае Андрэя. Ніна спяр-ша зажадала мець дзіця ад Халімы, потым спрабавала адказаць узаемнасцю на пачуцці Славіна, а ў фінале яна, пэўна, стане сяброўкай жыцця Лясніцкага. У такіх паводзінах гераінь многае ішло ад цвярозай развагі, а не ад шчырага сэрца. I пісьменнік гэтага не хавае, бо імкнецца быць аб'ектыўным, непрадузятым.

Сюжэтнай лініі узаемаадносін Лясніцкага і Янавай гтісьмен-нік надаў выключную змястоўнасць і шматаспектнасць. Нават падключэннем толькі сцэны Купалля М. Зарэцкі ўнёс новыя штрыхі ў трактоўку тэмы класавай барацьбы. У размове Васіля і Раісы высветлілася, што ім абодвум падабаецца купальская пес-ня. Васіль быў здзіўлены, што паэтычны свет сялянскага жыцця мог аказацца блізкім, зразумелым паненцы. Упадабаная героямі песня — гэта сум людзей розных сацыяльных станаў па чалаве-чаму ўзаемапаразуменню. Пункт гледжання Васіля на гэтую вост-рую праблему выразна выявіўся праз расказаную ім гісторыю ўзаемаадносін паганскіх вераванняў з хрысціянскімі. Паганскія (520-521) багі, сцвярджае Лясніцкі, ужо тысячу гадоў змагаюцца з новымі багамі, але «бадай што ніхто нікога не перамагае. А добры бела-рускі народ усё стараецца іх памірыць і па сваёй шчырасці гатоў верыць і ў тых і ў другіх, і тым і другім маліцца» (2, 165). У гэ-тым спрадвечным змаганні болей за іншых, паводле меркаван-няў Васіля, дасягнуў бог кахання — Купала. Менавіта дзякуючы дабрыні, шчырасці, а не варагаванню, ён і перамагае. Ідэя неаб-ходнасці прымірэння, а не бязлітаснай барацьбы — вось галоў-нае ў развагах Лясніцкага.

Кожны з герояў М. Зарэцкага настойліва шукае свае «сцеж-кі-дарожкі» ў новае жыццё, хоча зразумець сэнс рэвалюцыйных падзей. Калі рабочы Андрэй і анархіст Халіма даволі хутка, без ваганняў вызначылі ўласную пазіцыю, дык пошукі Васіля і яго сябра Нікадзіма Славіна суправаджаліся пакутлівымі роздумамі, сумненнямі. Пры гэтым трэба падкрэсліць, што доўгі час Ляс-ніцкі і Славін былі паплечнікамі, добра разумелі адзін аднаго, але потым разышліся ў поглядах. I гэтую непазбежнасць канф-лікту інтуітыўна адчуў і прадказаў Славін-філосаф, рамантык, нястрымны фантазёр, якому наяежыць аўтарства тэорыі «за-латой адлегласці». Калі назіраеш за пэўнай з'явай зблізку, дык убачыш шмат непрымальнага, а адыдзешся далёка — застануцца толькі агульныя абрысы, сутнасць жа знікае. Вось схематычна выкладзены змест самаробнай тэорыі Нікадзіма. I адрасавана яна не толькі асабіста Лясніцкаму, але і тым інтэлігентам, у якіх не хапіла мужнасці глядзець праўдзе ў вочы, успрымаць рэвалю-цыю ў яе рэальным абліччы — як з'яву жорсткую, крывавую і несправядлівую. А несправядлівай яна аказалася таму, што ра-нейшыя класавыя супярэчнасці вырашала, ігнаруюччы прынцы-пы гуманізму. Славін своечасоіза аднуў: яго сябра можа спужац-ца жорсткай праўды, паспрабуе падмяніць рэальную рэвалюцыю падфарбаванай, скарэкціраванай «залатой адлегласцю».

Прадчуванні не падманулі Нікадзіма, але покуль што ён не спяшаецца з маральным асуджэннем Васіля, бо бачыць тут не толькі віну, але і бяду інтэлігенгаў як ахвяры рэвалюцыйных ка-таклізмаў. Пра гэта сведчыць яшчэ адна тэорыя, якую прапаган-дуе Славін, — тэорыя выпадку. Яна заснавана на асабістым тра-гічным вопыце Славіна: яго тройчы расстрэльвалі чырвонаар-мейцы як нібыта шпіёна. Праўда, не расстралялі, праз шчаслівы выпадак ён застаўся жывым. Але вялікай розніцы паміж блукан-нямі па пакутах Славіна і таго ж Халімы, разам з Васілём арыш-таванага палякамі, фактычна не было. Усе яны — ахвяры абста-він, трэскі на хвалях бурлівага мора крывавай рэвалюцыі. Па-добная трактоўка вобраза галоўТшх дзейных асоб рамана робіць «Сцежкі-дарожкі» наватарскай з'явай у мастацкім асэнсаванні (521-522) тэмы рэвалюцыі, увогуле гісторыка-рэвалюцыйнай тэмы ў бела-рускай літаратуры.

Даследчыкамі рамана не раз адзначалася, што ў фінальнай частцы твора пісьменнік неапраўдана паскорыў працэс станаў-лення светапогляду Лясніцкага, заўчасна выдаў яму мандат камі-сара. Падобны ўзлёт героя ацэньваецца як недастаткова матыва-ваны. Але гэтыя закіды нельга прызнаць цалкам справядлівымі, паколькі не ўлічваецца, што ў апошніх частках «Сцежак-даро-жак» адбыліся відочныя змены адносін пісьменніка да галоўнага героя. На раннім этапе раманіст шчыра спачуваў Лясніцкаму, улічваючы яго малады век, жыццёвую нявопытнасць, узвышана-рамантычныя памкненні, а пазней пачаў ставіцца да свайго ге-роя з пэўнай доляй іроніі, што і было формай непрымання лініі паводзін і філасофіі, якую герой сцвярджаў у практычнай дзей-насці.

Імклівая службовая кар'ера Лясніцкага не ёсць сведчанне яго інтэнсіўнага духоўнага росту. I пісьменнік не ўхваляе гэта хуткае ўзыходжаннс па службовай лесвіцы. Наадварот, у заключных раздзелах рамана падаецца багата выпадкаў, дзе М. Зарэцкі дае даволі акрэсленую маральную ацэнку невысакародных учынкаў героя. Так, калі Лясніцкі нечакана трапіў у палон да карнілаў-цаў, яго ныратаваў Халіма, а вось Лясніцкі нават не паспрабаваў дапамагчы свайму спадарожніку Міцьку, якога адразу ж пусцілі ў расход. I падчас сустрэчы з былым духоўным настаўнікам Мат-руніным Васіль дэманструе класавую пільнасць, недавер да «бы-лых», «учарашніх». Ён гатовы нават «клікаць міліцыянера», хоць стары народнік, якога рэвалюцыя выкінула на ўзбочыну жыцця, не ўяўляў ніякай пагрозы новай уладзе. Затое Матрунін — і ў гэ-тым таксама трэба бачыць аўтарскую маральную ацэнку герояў — паводзіў сябе ў вышэйшай ступені годна. Ён не стаў прыніжацца перад Лясніцкім, які нядаўна даваў клятву абараняць ідэалы даб-ра і міласэрнасці, а сёння выступае ў ролі пераможцы, пагардлі-ва глядзіць на пераможанага. Матрунін жа па-ранейшаму застаў-ся на дэмакратычнай, на гуманістычнай пазіцыі, што вынікае з ягонай ацэнкі Нікадзіма Славіна: «Гэта глыбокі філасофскі ро-зум і шчырая летуценная душа... Цяпер цяжка такому быць, ця-пер век жорсткага практыцызму... Паёк» (2, 362).

Гэтае выказванне сваім унутраным зместам скіравана суп-раць Лясніцкага, які не апраўдаў спадзяванняў настаўніка, здра-дзіў свайму мінуламу. Ён не толькі не дапамог Славіну ў цяжкія хвіліны жыцця, але і маральна прынізіў яго — фактычна адабраў Ніну, якая была і засталася адзіным непадзельным каханнем Ні-кадзіма. Душэўна тонкі, інтэлігентны Славін зразумеў: цвярозая, разважлівая Ніна, якая без вялікіх унутраных ваганняў ахвярава (522-523) ла народжаным ад Халімы дзіцём у імя рэвалюцыі, і Лясніцкі, што няўхільна станавіўся вузкім прагматыкам, патрэбныя адзін другому. Нікадзім Ніне не патрэбен, бо ён слабы, а яна ў адпа-веднасці з маральным кодэксам новага чалавека, чалавека рэва-люцыйнага гарту, аддае перавагу моцным. У гэтым плане прык-метную ролю ў раскрыцці пісьменніцкай канцэпцыі абароны гу-маністычных асноў жыцця адыгрывае зварот Нікадзіма да Ляс-ніцкага. Нікадзім убачыў, што хвалі рэвалюцыі выштурхнулі на паверхню людзей прагматычнага складу, пазбаўленых дабрыні і спагадлівасці. «Сільнаму, Васіль, добра ў жыцці — толькі сільны можа знайсці сабе... не знайсці, а ўзяць, адабраць, вырваць усё, што патрабуе яго натура, што яму падабаецца, а гэта значыць — на што ён мае права... Ты думасш, тут несправядлівасць якая? Гэта — найвышэйшая, найглыбачэйшая справядлівасць... Так, так... Сільны бярэ, бо ён скарыстае — поўнасцю, без астачы, а слабы толькі папсуе, памусоліць... Нашто псаваць прыгожыя рэчы! Ад-дай іх таму, у каго ёсць сіла сішжыць, праглынуць, здаволіцца... Ха-ха... Вось — справядлівасць!.. Аддай, не трымайся дарма, бо... адбяруць, усё роўна, ха-ха...» (2, 354).
2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.