.RU

Беларусь І беларусы ў творчасці

БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСЫ Ў ТВОРЧАСЦІ



Э. АЖЭШКІ (“Дзюрдзі”,”Хам”).



Францішак Багушэвіч называў яе “каралевай польскай прозы і пакутлівай праўды” і прысвяціў ёй верш на беларускай мове “Яснавяльможнай пані Арэшчысе”. Яе творчая спадчына—больш за пяцьдзесят тамоў розных празаічных жанраў, якія прысвечаны жыццю беларускага і польскага народаў другой паловы 19-га стагоддзя. Менавіта ў гэты перыяд у цэнтры ўвагі польскіх пісьменнікаў-рэалістаў простыя людзі: сяляне, рамеснікі, рабочыя. Але, на мой погляд, імя Элізы Ажэшкі яе творчасць набывае асаблівую значнасць ужо таму, што лепшая частка творчай спадчыны прысвечана нашаму, беларускаму народу. Увесь жыццёвы шлях Элізы Ажэшкі ( яна нарадзілася 25 ( 6 ) траўня 1841 года і пайшла з жыцця 18 траўня 1910 года )—гэта вельмі няпросты шлях да свабоды—сваёй і свайго народа. І гэта не пустыя словы. Нездарма Эліза Ажэшка называе перыяд сялянскай рэформы і паўстання 1863 года “сваім універсітэтам”. Самае цікавае тое, што гэтая мужная жанчына не проста сведка тых гістарычных падзей, яна—удзельніца гераічнай барацьбы, сувязная Кобрынскага партызанскага атрада Рамуальда Траўгута, сапраўдная гераіня: пасля паўстання яна вязе свайго параненага камандзіра ў карэце да польскай мяжы, дзе той спадзяваўся падняць усенароднае апалчэнне супраць царскай арміі.Усё сваё жыццё Эліза Ажэшка не магла прызнацца пра свой удзел у паўстанні, але ёй належаць такія словы: “Гэты момант запаліў ува мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку да таго выратавальнага маста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ…Усё гэта зрабіў са мной і ўва мне год 1863. Калі б не яго молат і разец, мой лёс быў бы іншы і, відаць, я не стала б пісьменніцай”. Таму нездарма ў 80-я гады ўзніклі аповесці “Нізіны”,”Дзюрдзі”,”Хам”, у якіх вельмі праўдзіва паказана жыццё беларускага народа, беларускага селяніна.

Аналізуючы аповесці “Дзюрдзі” і “Хам”, неабходна, на маю думку,звярнуць увагу на наступныя аспекты:

Злачынства і пакаранне.

Калі ўласная злачыннасць Франкі выкрываецца толькі ў працэсе развіцця падзей аповесці Э.Ажэшкі “Хам”,

то “Дзюрдзі” і пачынаецца, і заканчваецца судом. Падсудныя—“сяляне, земляробы, уладальнікі зямлі”.Увогуле здаецца, нібы судзяць не адну сям’ю, а ўвесь народ, які лічыць забойства няшчаснай Пятрусі апраўданым. Па сутнасці, ён на баку забойцаў, ён падтрымлівае іх, верачы ў тое, што пакаралі “нячыстую сілу”, “вядзьмарку” і не разумеючы сапраўдных прычын гэтай трагедыі. Тым больш што злодзеі “…не жабракі, не валацугі, не пралетарыі, што жывуць у атрутнай атмасферы пякучай зайздрасці і подлага разбою, але земляробы, якім божыя вятры прыносяць моц і здароўе…гаспадары.., працаўнікі, абпаленае сонцам чало якіх па чысціні і велічы можа зраўняцца з чалом, увенчаным лаўрамі…” А назва другой аповесці Эажэшкі—“Хам”—яскрава паказвае адносіны шляхты да простага беларускага люду. Беларускі народ зняважліва называюць “хамамі”, “быдлам”. І вось гэтая фанабэрыстасць з’яўляецца адной з прычын трагедыі Франкі і Паўла Кабыцкага. Я б назваў гэгую з’яву “пакаранне” праз дараванне блізкага чалавека, праз дабро і міласэрнасць: “Не для таго яе ад пакут ратаваў, каб зноў на пакуту аддаць, але для таго, каб ёй на свеце добра жылося. Калі чалавеку жыць дрэнна, дык і ён сам дрэнны, а калі добра, дык і ён добры. Ды і чаму ж не быць добрым, калі ні для злосці, ні для граху прычыны няма?..” Дарэчы, размова ідзе больш пра самапакаранне, якое было выклікана чалавечай, нават звышчалавечай, дабрынёй Паўла пасля спробы Франкі атруціць мужа.

Міхал Кавальчук ( аповесць “Дзюрдзі”) таксама называе простых людзей “хамамі”, падкрэсліваючы гэтым сваю заможнасць і ізаляванасць ад іх—як сацыяльную, так матэрыяльную і духоўную, паколькі лічыў сялян “цёмнымі”, неадукаванымі. І гэтым ён так не падобны на сваю жонку Пятрусю.

Сімпатыі Э.Ажэшкі да беларусаў ( вобразы Пятрусі і Паўла ).

Гэтыя два вобразы, створаныя славутай пісьменніцай, можна назваць вельмі падобнымі, безумоўна, самымі прывабнымі ў аповесцях, і нават ідэальнымі. Хаця, лічу, гэта толькі спроба ідэалізацыі вобразаў Пятрусі і Паўла. Вобраз руплівай гаспадыні, добрай ласкавай маці, вернай жонкі—такой прадстае перад намі Пятруся,--адразу выклікае сімпатыю.Пятруся, пераняўшы ад старой Аксені веды пра лекавыя травы, імкнецца дапамагчы ўсім, хто звяртаецца да яе. І разам з гэтым гераіня быццам бы ізалявана ад жыцця тых, каму яна дапамагае. Аўтар нават супрацьпстаўляе Пятрусю ўсім астатнім. Яна нясе ўвесь цяжар абвінавачванняў у тым, у чым не была павінна. Таму ў развіцці вобраз пазбаўлены налёту ідэальнасці—перад намі простая разгубленая дзяўчына, што трапіла ў пастку, з якой не ўцячы. Схавацца немагчыма нават ў сваім доме: Міхал не можа лічыцца сапраўдным абаронцам і не выходзіць супраць астатніх сялян, хаця спачатку імкнецца абараніць жонку, і нават б’ецца за яе з мужыкамі.

Павел Кабыцкі—звычайны нёманскі рыбак, які вельмі любіць свой край, любіць свабоду і незалежнасць ад усіх. Ён філасофскі ставіцца да жыцця і таму ўжо гэтым адрозніваецца ад астатніх герояў аповесці “Хам”. Павел, застаўшыся ў выніку рэформы без зямлі, мае толькі човен, у якім праводзіць на рацэ цэлыя дні, і хату, куды вяртаецца ўвечары, каб пераначаваць.”Неба—мая хата, а рака—жонка”,--філасофскі заўважае рыбак. Ён заўсёды адзін, і здаецца, што гэтая сацыяльная ізаляванасць невыпадковая. Такая свабода і незалежнасць мае, як і ў вобразе Пятрусі, свой адваротны бок. Павел, здаецца, не мае своеасаблівага жыццёвага імунітэту супраць адмоўных з’яў рэчаіснасці і таму, сустрэўшыся з Франкай, шчыра кахае яе, верачы ў тое, што зможа дапамагчы ёй вырвацца з мінулага, пра якое жанчына ўспамінае увесь час. У вобразе Паўла Кабыцкага ўвасоблена імкненне народа пазбавіцца шматвекавога невуцтва. Рыбак вельмі хоча навучыцца чытаць, хоць мае толькі адну кнігу—стары малітоўнік. Павел нясе свой крыж да канца: дае прытулак нявернай жонцы, прымае, як свайго, яе маленькага, ні ў чым не павіннага сына Актавіяна. Гэтага героя ў поўнай меры можна б было лічыць ідэальным, калі б не жыццёвыя цяжкасці, што выпадаюць на долю нашага героя пасля знаёмства з Франкай.

Вераванні беларусаў, вусна-паэтычная творчасць.

Разам з невуцтвам, прымхамі, забабонамі сялян Э.Ажэшка паказвае і мудрасць, дабрыню, розум народа. Жыццёвы вопыт перадаецца з пакалення ў пакаленне і праяўляецца не толькі ў веданнях Пятрусі пра расліны, яе песнях(напрыклад, у лірычных песнях “Маці сына навучае”, “Ёсць у мяне мой міленькі”, жартоўнай “Гулі, гулі, шэры гусі” і іншых), прыказках і прымаўках. Пры дапамозе вуснай народнай творчасці раскрываецца вобраз гэтай гераіні—яскравы, прыгожы, прывабны. З нейкай іроніяй успрымае Пятруся забабоны сляпой Аксені пра венік—калі яго спаліць, прыйдуць госці; пра трэснуты бохан—значыць “нехта адлучыцца”( Міхал Кавальчук пасля гэтага пайшоў у войска). Сяляне былі перакананы, што такімі ведамі “нельга было валодаць без стасункаў з нячыстай сілай”. І менавіта такая падазронасць стала своеасаблівым “каталізатарам” будучай трагедыі. На агонь, які расклалі Дзюрдзі, Якуб Шышка і іншыя зласліўцы, выпадкова прыйшла Пятруся, якая якраз збірала травы. І гэта дало падставу гаварыць у вёсцы аб тым, што яна—вядзьмарка, магчымасць лічыць яе першакрыніцай любога няшчасця. Гэта значыць, што разам з народнай мудрасцю людзі нясуць цяжар цемрашальства, забабонаў, якія могуць прывесці да трагедыі.

На маю думку, у аповесцях ёсць два вобразы, якія садзейнічаюць развіццю сюжэту як прадвеснікі лёсу Пятрусі і Франкі. Гэта старая Аксеня і жабрачка Марцэля. Пераканаўча гучаць казкі сляпой Аксені пра Марцысю, Пракопіху з Пракопкам—папярэджанне ўнучцы пра лёс, які чакае тую, калі нічога не змяніць у адносінах да аднавяскоўцаў. Мабыць, толькі жаданне даказаць усім, што яна не вядзьмарка,жыве, як усе, наведвае царкву, з’явілася прычынай таго, што Пятруся адправілася ў мястэчка. З едкай сатырай малюе Э.Ажэшка вобразы заможных сялян Дзюрдзі і старшыні. Усе важныя пытанні гэтыя лепшыя прадстаўнікі шляхты і сялянства прывыклі вырашаць у карчме, дзе заадно можна спусціць усе грошы і паводзіць сябе, не зважаючы на агульначалавечыя маральныя нормы.

Жабрачка Марцэля—гэта жывы прадвеснік няшчасцяў. Яна сваімі размовамі з Франкай толькі падлівае масла ў агонь. Праклінаючы ўсіх, каго яна ведала, Марцэля вымушае пасылаць страшэнныя, жахлівыя праклёны ўсяму свету і Франку. Мала таго, старая жабрачка дапамагае маладой жанчыне сустрэцца з Данілкам, сказаўшы, што”сорак лет—бабскі век”.(Тут аўтарам вельмі ўдала выкарыстана беларуская народна песня “Павей, вецер” ). Яна нават ведае планы Франкі, калі тая вырашыла атруціць мужа, да канца не верачы той. Хаця, даведаўшыся пра няшчасце з Паўлам, не адразу, але прызнаецца, што ўсё ведае пра прычыну хваробы рыбака, не хочучы браць на душу такі грэх.

Супрацьстаянне дабра і зла

.

У аповесці “Дзюрдзі”Э.Ажэшка супрацьпастаўляе адносіны Пятрусі і яе аднавяскоўцаў. На працягу ўсяго дзеяння мы бачым жыццё дзвюх сем’яў: Пятрусі і Міхала, а таксама Сцяпана Дзюрдзі і Разалькі. І калі першы сямейны саюз характарызуецца аўтарам як ідэальны.У яго ёсць будучыня: Пятруся і Міхал—два любячыя сэрцы. Міхал вельмі любіць па вечарах гуляць з дзецьмі, клапоціцца пра іх—сапраўдны бацька, гаспадар, паважаны чалавек з рэдкім на сяле рамяством,—чым не ідэальны сем’янін? Вядома, што Пятрусі ўсе зайздросцяць, і ў першую чаргу,--Разалька, жонка Сцяпана, хаця ў яе свая прычына ненавідзець Пятрусю. Яшчэ да жаніцьбы з Разалькаю Сцяпан заляцаўся да Пятрусі, якая ў той час працавала ў Дзюрдзяў. І нават “атрымаўшы гарбуза”, той не адступаецца ад свайго. Толькі сустрэўшы Пятрусю на полі і атрымаўшы канчатковы адказ, ён вырашае рассячы гэты гордзіеў вузел—дапамагчы Дзюрдзям знішчыць Пятрусю. Такім чынам, супрацьстаянне дзвюх сем’яў узмацніла нянавісць Сцяпана да той, што ніколі не магла быць яго жонкай. Разалька, ведаючы пра мінулыя “подзвігі” свайго мужа, увесь час, нават падсвядома або знарок, дакарае яго. Якая ж будучыня можа чакаць такую сям’ю? Нездарма ёй дадзена аўтарам такая “характарыстыка”: ”Сцяпан зноў біўся са сваёю жонкай…” Таму шчаслівая сям’я Пятрусі і Міхала, да якой з відавочнай сімпатыяй ставіцца пісьменніца, і няшчасны сямейны “саюз” Сцяпана і Разалькі ( а разам з імі ўсе Дзюрдзі, Якуб Шышка і астатнія “ведзьманенавіснікі”), як увасабленне суадносна дабра і зла, і ствараюць супрацьстаянне, якое мірным шляхам вырашыць ужо было немагчыма. Нават даверлівасць Пятрусі да Франькі і спробы дапамагчы ёй у справах сардэчных, а потым няўдалыя спробы адмыцца, ачысціцца ад абвінавачванняў маці Клеменса ў зносінах Пятрусі з нячыстай сілай не робяць вобраз гэтай гераіні менш прывабным і добрым. Хаця менавіта цяжкая хвароба Клеменса і невядомая, на першы погляд, у гэтай гісторыі роля Пятрусі і Франькі развязвае рукі Разальцы і дае ёй магчымасць адкрыта абвінаваціць Пятрусю ў вядзьмарстве. З гэтага моманту ў Сухой Даліне ўжо ніхто не сумняваецца ў тым, што першапрычынай усіх няшчасцяў, якія абрынуліся ( ці яшчэ абрынуцца ) на вёску, можна лічыць “вядзьмарку” Пятрусю. Такім чынам, лёс нашай гераіні ўжо амаль вырашаны. Неабходна толькі знайсці зручны момант, які выкарысталі, як ні цынічна гэта гучыць, Дзюрдзі, калі вярталіся з мястэчка і заблукалі, папярэдне заліўшы вочы гарэлкай у карчме. Сам момант расправы п’янай зграі нелюдзяў над безабароннай няшчаснай жанчынай здаецца яшчэ больш жудасным, на мой погляд, таму, што ён пададзены вельмі проста, коратка, як канстатацыя факта—бесчалавечнага акту “антыперамогі” над чалавечай душой, нявіннай і прыгожай, як яе жыццё—жыццё Пятрусі…

Такім чынам, на маю думку, аповесць Э.Ажэшкі “Дзюрдзі”—гэта глыбокі роздум аб злачынстве і пакаранні ў сялянскім асяроддзі. Беларусь—гэта яркія вобразы простых людзей—сялян, іх побыт, прыгожая беларуская прырода. У аповесці “Хам” аўтар імкнецца вырашыць пытанне пра прызначэнне любога чалавека на зямлі, нягледзячы на яго паходжанне—шляхціц ён альбо просты селянін, рыбак ці жабрак. Галоўнае ў кожным з нас—гэта розум, сумленнасць, працавітасць, высокае пачуццё чалавечай годнасці.Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.