.RU

Інстытут парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь мае сваю шматвяковую гісторыю, звязаную непасрэдна з развіццём беларускай дзяржаўнасці. Устанаўленне яго вытокаў

Інстытут парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь мае сваю шматвяковую гісторыю, звязаную непасрэдна з развіццём беларускай дзяржаўнасці. Устанаўленне яго вытокаў неабходна для аналізу ролі і ўплыву народа пры вырашэнні пытанняў дзяржаўнага характару ў працэсе фарміравання органаў улады. Для правільнага вызначэння перыяду зараджэння парламентарызму неабходна, перш за ўсё, звярнуцца да этымалогіі дадзенага тэрміна. Парламентарызм – сістэма праўлення , якая характаразуецца дакладным размеркаваннем заканадаўчай і выканаўчай функцый пры юрыдычным вяршэнстве прадстаўнічага органа – парламента. Звычайна пры паралментарызме ўрад ўтвараецца параламентам і адказны перад ім. У гэтай сувязі да ўзнікнення парламентарызму нельга адносіць дату фарміравання першага прадстаўнічага органа ўлады, неабходна ўстанавіць менавіта ўплыў дзейнасці парламента пры прыняцці разнастайных рашэнняў у дзяржаўнай сферы.

Першыя заканадаўчыя органы ўлады на Беларусі з’явіліся прыблізна ў X – XI стст., у час, калі племянныя народныя сходы пераўтварыліся ў органы тэрытарыяльнага самакіравання – веча. Прыблізна гэтым перыядам некаторыя гісторыкі адзначаюць пачатак фарміравання парламентарызму. У IX – XIII стст. асаблівую ролю ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці іграла існаванне Полацкага княства. На яго прыкладзе можна разгледзіць палітычны лад, характэрны для шматлікіх дзяржаў таго часу.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Галоўным яго абавязкам з’яўлялася арганізцыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распараджальнай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча.

Што датычыцца рады, то яе нельга поўнасцю аднесці да заканадаўчай улады. Звычайна яе функцыянаванне злівалася с кампетэнцыяй князя. Заканадаўчыя паўнамоцтвы рады абмяжоўваліся распарацоўкай і падрыхтаваннем пытанняў для абмеркавання іх вечам. Акрамя гэтага рада не мела пастаяннага складу.

Пэўнае значэнне ў палітычным жыцці Полацкага княства мела веча – агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання. У XII ст. яго роля значна павялічылася, і яно вырашала такія важныя пытанні як пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў, устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі абароны і апалчэння. Можна сказаць, што ў гэты час у Полацкім княстве сфарміравалася двоеўладдзе: улада веча абмяжоўвала князя ў пряняцці разнастайных рашэнняў.

Веча з’яўлялася адным з самых вядомых інстытутаў Старажытнай Русі. Тым не менш, пры вывучэнні яго гісторыі ў даследчыкаў узнікла шмат пытанняў, якія да цяперашняга часу застаюцца невырашынымі. Гэта, напрыклад, такія пытанні як час ўзнікнення веча як палітычнага інстытута, сацыяльны склад удзельнікаў вечавых сходаў, пытанні, якія ўваходзілі ў сферу яго кампетэнцыі і іншыя.

Неабходна адзначыць наступнае: неглядзячы на тое, што з дзеяннем вечавых сходаў на тэрыторыі Полацкага княства мы звязваем час зараджэння парламентарызму на Беларусі, нельга з поўнай упэўненасцю аднесці веча да органаў заканадаўчай улады ў тым выглядзе, у якім мы маем яе сёння. Па-першае, гэта звязана з адсутнасцю легальнага замацавання ў дакументах таго часу дакладнага паняцця “веча”. Аналіз старажытных матэрыялаў дае падставу разглядаць веча ў шматлікіх аспектах: нарады знаці, сходы гарадскіх “меншых” людзей, загаворы, ваенныя саветы, паўстанні і г.д.

Немагчымасць аднясення разглядаемага органа да заканадаўчай улады таксама тлумачыцца пэўным абмежаваннем распаюсюджвання рашэнняў, прымаемых вечам. Напрыклад, у Полацкае княства ўаходзіла шмат земляў, але ж не ўсе кіраваліся рашэннямі прымаемымі на сходах у Полацку. Тым не менш, у процілегласць сказанаму можна звярнуцца да вытрымцы з Лаўрэнцьеўскага летапісу: “изначала власти Новгорода, Смоленска, Киева, Полоцка и власти всех других городов собираются на думу, на совещания (веча): на чем порешат власти старших городов, то должны выполнить и пригороды”. Гэта значыць, што па большай частцы рашэнні ўсё ж такі распаўсюджваліся на тэрыторыі земляў, якія ўваходзілі ў склад княства (тым больш у прыгарадах веча не збіралася).

Што датычыцца кампетэнцыі веча, то яно значна адпавядае паўнамоцтвам сучасных заканадаўчых органаў. Вечавыя сходы вырашалі шматлікія пытанні, якія абмяжоўвалі дзейнасць князя. Тым самым праяўляліся прыкметы парламентарызму. Аднак гістарычныя сведкі, на жаль, не даюць адказу на тое пытнне, ці насілі паўнамоцтвы веча пастаянны характар, альбо былі абумоўлены сацыяльнымі катаклізмамі таго перыяду.

Адметнай рысай заканадаўчых органаў сучаснасці з’яўляецца іх прадстаўнічы характар. Грамадзяне выбіраюць тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў сістэме дзяржаўнага кіравання і ператвараць вызначаныя рашэнні ў жыццё. Што датычыцца вечавых сходаў, то на пачатку іх дзейнасці сацыяльны склад іх характаразаваўся прыблізна аднолькавым сацыяльным статусам удзельнікаў. Але ж правам голаса валодалі толькі знатныя людзі. Веча прадстаўляла сабой масавыя сходы кіраўнічых элементаў горада і зямлі. Нельга не адзначыць таксама той асаблівасці, што негледзячы на склад, веча было ўсё ж такі дэмакратычным органам, і рашэнні прымаліся ў першую чаргу для народа. Пагэтаму казаць пра прадстаўнічы характар веча па сваім прынцыпе можна.

У перыяд расцвету полацкага княства веча іграла найбольш важную рлю. Менавіта ў гэты перыяд зарадзіўся парламентарызм, таму што ўлада князя абмяжоўвалася заканадаўчымі функцыямі – найважнейшымі пры вырашэнні пэтанняў, маючых дзяржаўнае значэнне. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага і пераўтварэнне веча ў соймы пазбавіла сходы сваёй моцы. У гэты перыяд амаль уся ўлада належала Вялікаму князю, што не давала магчымасці развіцця народаўладдзя. Акрамя гэтага, знаць, якая раней уплывала на выканаўчыя органы ўлады паступова ператваралася ў чыноўніцкі апарат і страчвала такім чынам функцыю служэння народу.

Важна адзначыць таксама значэнне парламентарызму ў савецкі перыяд. Асаблівую ролю ў дзяржаўным кіраванні таго часу ігралі Усебеларускія з’езды Саветаў. На працягу з 1920 па 1937 год было праведзена 20 такіх з’ездаў. У 1937 годзе Канстытуцыя БССР замацавала палажэнне, у адпаведнасці з каторым утвараўся аднапалатны парламент – Вярхоўны Савет. Праламентарызм на працягу ўсяго савецкага перыяду яскрава выражаўся і меў характэрныя рысы свайго праяўлення. Выканаўчая ўлада мела, фармальнае значэнне для краіны. Далейшае развіццё парламентарызму на Беларусі магло, магчыма, прывесці да стварэння парламентскай рэспублікі, але ж на рэферэндуме 1996 года народ зрабіў выбар на карысць умацавання істытута прэзідэнства.

Такім чынам, зараджэнне парламентарызму на Беларусі трэба адносіць да IX – XIII стст. Негледзячы на тое, што веча не ва ўсім адпавядала прыкметам сучаснага парламенту, значэнне яго дзейнасці было відавочным. Яго роля праяўлялася ў магчымасці кіравання вызначанымі катэгорыямі насельніцтва дзяржаўнымі справамі. Акрамя гатага дзейнасць такіх органаў паўсплывала на напрамак фарміравання органаў дзяржаўнай улады ў старажытны перыяд, і ў цяперашні час выклікае інтарэс пры вывучэнні асаблівасцей кіравння ў межах параўнальнага аналізу. Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.