.RU

Урок-казка

Тэма: Пабуджальныя сказы



Мэты:



Форма ўрока:

урок-казка

Тып урока:

абагульненне

Абсталяванне:

падручнік “Валынец Т.М. і інш. Беларуская мова. 3 клас. Частка 1.Мн., 2012”, ТСН, малюнкі 3 пабудоў са схемамі сказаў, макеты гародніны, цацачны певень, шыльда “Кірмаш”.

Ход урока



  1. Арганізацыйны момант



Слова і казка

Ходзяць у пары,

Сеюць па свеце

Дзівы і чары.

Я. Купала


Падрыхтаваныя вучні чытаюць казку:

“Быў адзін дурнаваты чалавек.

Захацелася яму пайсці на кірмаш. Злавіў ен белага пеўня, засунуў за пазуху ды пайшоў. “Прадам, - думае, - пеўня, куплю махоркі”. Выйшаў за веску, пайшоў полем, потым лесам. Ідзе па дарозе, якая з абодвух бакоў абсаджана дубамі…”

  1. Хвілінка чыстапісання



Дарога абсаджана дубамі.

Адзін жолуд – гэта дуб,

Ен зямлі і птушкам люб.

Поўны кошык жалудоў –

Гэта ж тысяча дубоў.

- Глядзіце, літары ў запісаных на дошцы радках стаяць, як магутныя дубы.


- Прачытайце словы. Як вы разумееце слова “дуброва”? У чым незвычайнасць гэтых слоў? (У іх есць агульная частка.) Як у рускай мове мы называем гэту частку? (Корень.) Так, у беларускай мове яна завецца коранем. Спішыце гэтыя словы. Пішыце чыста і прыгожа.


3. Слоўнікавая работа



Працяг казкі:

“Яшчэ не дайшоў чалавек да кірмашу, а тут ужо яго і купцы сустракаюць:

Дастаў ен з-за пазухі белага пеўня. Купцы паглядзелі, галовамі пакачалі:

“ Жартуюць, - думае дзядзька, - ліха ім!”…”.

Настаўнік чытае загадкі, вучні запісваюць адгадкі ў сшыткі:

У агародзе на кусце

Вісне мячык на хвасце,

Чырваней чырвоных зор

Сакавіты … (памідор).

Сама панна ў каморы,

А яе косы на двары. (Морква.)

Была маладою з зяленай касою,

Ад роду такая сярдзітая, злая

Рудая бабуля завецца … (цыбуля).

На дварэ – зялены,

А ў хаце – салены. (Агурок.)

Не шыта, не кроена,

А ўся ў рубцах. (Капуста.)

Без акон, без дзвярэй –

Поўна хата людзей. (Гарбуз.)

Не агонь, а пячэцца. (Крапіва.)

4. Работа ў парах



-Падкрэсліце ў словах мяккія зычныя.

Працяг казкі:

“ Прайшоў крыху дзядзька – другія купцы падбягаюць:

-Што прадаеш?

-Пеўня.

Паглядзелі:

-Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!


Прыгледзеўся лепш чалавек і сам да свайго пеўня: “А можа і заяц? – думае. – Не веру вачам! Відаць, праўда, калі ўсе, як у бубен, б’юць”…”.

-Заблыталі купцы чалавека. Ці парушылі яны парадак вашых думак? Адкажыце, якія віды тэкстаў вы ведаеце?

5. Работа па радах



На дошцы запісаны тры віды тэкстаў (дадатак 1).


Знайдзіце і спішыце апавядальны тэкст. Устаўце прапушчаныя літары. Што вы можаце расказаць пра апавядальны тэкст?

Знайдзіце і спішыце вершаваны тэкст. Устаўце прапушчаныя літары і раскажыце, што вы ведаеце пра вершаваны тэкст.

Знайдзіце і спішыце тэкст-апісанне. Устаўце прапушчаныя літары і раскажыце, што вы ведаеце пра тэкст-апісанне.

6. Тлумачэнне новага матэрыялу



Працяг казкі:

“Трапіў наш небарака-дзядзька на плошчу. Паглядзеў управа, улева – стаяць перад ім тры будовы…”.

-Ці знаемы яны вам? (Гэта схемы-апоры апавядальнага, пытальнага і пабуджальнага сказаў.)

-Апавядальныя сказы паведамляюць нам пра тое, што нам вядома. Пытальныя сказы дапамагаюць даведацца пра нешта невядомае. А якую ж работу выконваюць пабуджальныя сказы?

-Сапраўды вельмі часта ў жыцці мы маем патрэбу ў дапамозе і звяртаемся з просьбай; калі кагосьці віншуем – жадаем, але можна і загадаць нешта.

Фізкультхвілінка



“Куры”

Куры крыламі махалі

Ко-ко-ко! Ко-ко-ко!

Куры дзюбамі клявалі –

Ко-ко-ко! Ко-ко-ко!

Дай нам, цетка, крошкі,

Крошак не шкадуй,

Дай яшчэ нам трошкі

Будзе весялей.

Ко-ко-ко! Ко-ко-ко!

Куры гучна закрычалі:

Ко-ко-ко! Ко-ко-ко!

І за цеткаю пабеглі –

Ко-ко-ко! Ко-ко-ко!

Да-ле-ка!

7. Замацаванне новай тэмы



Працяг казкі:

“Адпачыў чалавек трохі і сам пачаў крычаць:

-Купіце зайца! Купіце зайца!


Падыходзіць да яго баба, дзівіцца:

-Які ж гэта заяц? Гэта ж певень!

Ды чалавек стаіць на сваім:

-Заяц, кажу табе, а не певень!

Сабралася куча. Жартуюць бабы:

-Дзядзька праўду кажа! Ці ж ты не бачыш, што гэта заяц!

Тут ужо чалавек зусім паверыў, што прынес ен на кірмаш зайца, а не пеўня. І калі хто з купцоў гаварыў цяпер, што гэта певень, а не заяц, ен ледзь не з кулакамі на яго кідаўся”.

8. Работа па падручніку



Выканаць практыкаванні па вызначэнні пабуджальных сказаў у тэкстах. (Пр. 117, 120.)


Працяг казкі:

“Хадзіў, хадзіў чалавек па кірмашы з пеўнем. І ўсе яму здавалася, што гэта заяц. Надакучыла пеўню цягацца з чалавекам – пара б ужо і на седала збірацца! Захлопаў ен крыламі, ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:

-Ку-ка-рэ-ку!

Пачуў гэта чалавек, зусім заблытаўся, збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае! Выкінуў ен пеўня, плюнуў і пайшоў дахаты”.

Фізкультхвілінка



-Ішоў, ішоў пеўнік дахаты, прытаміўся і прапануе вам разам з ім адпачыць.

“Пальчыкі вітаюцца”

Я вітаюся заўседы –

Дома і на вуліцы.

Нават “добры дзень” кажу

Я суседскай курыцы.

9. Работа ў групах



  1. Прачытайце. Устаўце ў сказы патрэбныя словы (антонімы) да выдзеленых слоў.

Чаго

не згубіў

, таго не __________.

У верасні ночы ўжо

халодныя

, але дні яшчэ ___________.

Добры чалавек

радасць

прыцягвае, а злы _____________.

Горкая

часам праца, ды хлеб ад яе ____________.

  1. Адгадайце крыжаванку.

  1. Па лясах ляціць, стракоча,

Ведаць усе на свеце хоча.

Тварам чорна, белабока,

Як завуць яе?

  1. Чырвоная дзюба,

чырвоныя пяты.

На лузе – цыбаты,

У небе – крылаты.

  1. Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы.

Шукае канапелькі,

Каб трошкі пажывіцца.

  1. Прыляцела да кармушкі

размалеваная птушка,

а знайшла ў кармушцы сала,

дык і ласавацца стала.

2 1

3

4



  1. Адгадайце словы.

Зяленая, вастраверхая, навагодняя __________.

Снежная, марозная, працяглая ___________.

Люты, бязлітасны, траскучы ____________.

Бурлівы, празрысты, срэбразвонкі ________.

  1. Знайдзіце словы, якія рыфмуюцца:

…сонца …сябры

…даліна …у клас

…заўжды …гара

…нара …донца

…да нас …маліна

…серада …чарада

10. Вынік урока. Рэфлексія



- Якія сказы называюцца пабуджальнымі?

- Якія знакі прыпынку ставяцца ў канцы пабуджальных сказаў?

- Што вас зацікавіла?

- Надышоў час заканчваць урок. Якую адзнаку сваей працы вы дасце?

- А зараз у залежнасці ад таго, як вы ацанілі свае веды, выберыце медалі.

- Я спадзяюся, што вы аб’ектыўна ацанілі свае веды, бо на адваротнай старане медалі запісана дамашняе заданне, якое адпавядае ўзроўню вашых ведаў.

11. Выстаўленне адзнак



- Мне вельмі спадабалася, як вы працавалі сення на ўроку. Дзякуй.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.