.RU

Стваральнікі фільму "У сьнягах драмае вясна" рэжысэр Сяргей Патаранскі І апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка частка вялікай карціны, называецца

Stud1101-kino

Стваральнікі фільму “У сьнягах драмае вясна” рэжысэр Сяргей Патаранскі і апэратар Сяргей Чырык заяўляюць, іхная стужка – частка вялікай карціны, называецца “Усім героям Вясны-2006 прысьвячаецца”. Фільм “У сьнягах драмае вясна” распавядае пра падзеі пачатку вясны, пэрыяд да прэзыдэнцкіх выбараў. З працай Сяргея Патаранскага і Сяргея Чырка пазнаёмілася Іна Студзінская.

Значная частка фільму – дакумэнтальныя кадры выступаў трох кандыдатаў на прэзыдэнта: Аляксандра Казуліна, Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Лукашэнкі. Чацьверты кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч ў фільме не прадстаўлены. Аўтары фільму выбралі найбольш эмацыйныя фрагмэнты выступаў кандыдатаў у прэзыдэнты.

Але найбольш уражваюць здымкі ў беларускай глыбінцы. Просты вясковец, які прадстаўляе тыповы электарат Аляксандра Лукашэнкі:

(Вясковец: ) “Скардзіцца няма чаго. Рыгоравіч маладзец... Пэнсію ў час дае. Своечасова мы атрымліваем. У кожнага свая гаспадарка. Хто хоча хораша жыць – той кабанчыка трымае, курачку, кароўку. І малачко ёсьць, і чарка, і шкварка, як кажуць”.

Удала выкарыстаны прынцып паралельнага мантажу. Абяцаньні Лукашэнкі адрадзіць вёску і канстатацыя Казуліным, што вёска вымірае. І абсалютна шчырая дзяўчына, студэнтка, якая родам зь вёскі. Дзяўчына распавядае, чым жыве сельская моладзь. Адчуваецца яе настальгія на малой радзіме, але з жалем яна канстатуе, што хто паступіў вучыцца, у вёску ня вернецца…

(Дзяўчына: ) “Моладзь бавіць час па-звычайнаму. Узімку, калі тут застаюцца толькі школьнікі, штодня яны вучацца, а па выходных ходзяць на дыскатэку ў мясцовы дом культуры. А ўлетку сюды зьяжджаецца шмат моладзі з гарадоў. Звычайна яны ходзяць сюды. Піць піва. Без усялякай ідэі. Гэтак вельмі... па-простаму”.

Вельмі цікавы фрагмэнт фільму, дзе пра свабоды разважаюць навучэнцы зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю. “Свабода – павінна быць унутры”. “Свабода – гэта калі трус палюе на ільва”. А Беларусь павінна заняць “цэнтральнае месца ў Эўропе, таму што геаграфічна яна знаходзіцца менавіта ў цэнтры Эўропы”.

А ў цэнтры Беларусі – мястэчка Любча Наваградзкага раёну. І тое, што засталося ад сярэдневечнага замку. І зноў тая самая дзяўчына, якая ў выходныя прыяжджае сюды, на малую радзіму. Яна намагаецца адрадзіць гэты самы замак.

(Дзяўчына: ) “За чатыры гады тут з мясцовай моладзі была толькі я і часам яшчэ сваю сяброўку заахвочвала. Яна прыходзіла, але асаблівай актыўнасьці не назіраецца. Нават, калі сюды на пянькі прыходзяць піва папіць, просіш – дапамажыце! Калі згаджаюцца, то не болей чым на дзьве хвіліны... Усё зьбягаюць. Я ўжо 4 гады прымаю ўдзел у працах на замку і спадзяюся, што пэўную карысьць я прынесла. Прынамсі, сабе – дакладна. Для мяне сёньня болей цікавай справы не існуе. Бо толькі тут можна сустрэць сапраўды прасунутую беларускую моладзь... Вельмі цікава бавіць час”.

Далей зноў – прынцып паралельнага мантажу. Кандыдаты сустракаюцца з выбарцамі. Лукашэнка на трэцім Усебеларускім народным сходзе. Тэлевыступы Казуліна і Мілінкевіча (у няроўнай прапорцыі, прыкладна чатыры да аднаго на карысьць Аляксандра Казуліна). Маці Казуліна, дакумэнтальныя кадры – спроба Казуліна трапіць на Усебеларускі сход… І прароцкія словы Казуліна:

(Казулін: ) “Я папросту дазволіў сабе трошачкі “дастаць” нашага прэзідэнта. І калі я яго дастаў… Як прафэсар, даўшы яму ўрокі… ён раскрыўся ў поўным аб’ёме. Тры з паловай гадзіны ў часе закрыцьця Усебеларускага сходу адказваў на пытаньні Казуліна! Я добра ўсьведамляю, што я сьмертнік. Я не баюся гэта казаць. Паводле інфармацыі, якую я маю, пасьля выбараў мяне маюць пасадзіць. І вельмі рэкамэндуюць куды-небудзь зьехаць. Але я нікуды не паеду. Я буду жыць у сваёй краіне са сваім народам”. Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.